Вы тут

У канцы года чалавеку перасадзяць галаву


У сферы транспланталогіі навука дасягнула вялікіх поспехаў ужо цяпер, а ў найбліжэйшай будучыні людзям будуць перасаджваць нават галаву. Першым такім пацыентам у канцы 2017 года стане грамадзянін Кітая.


Спробы перасадзіць практычна самую галоўную частку арганізма вядуцца з пачатку ХХ стагоддзя: у 1908 годзе амерыканскі фізіёлаг Чарльз Клод Гатры першым у свеце правёў аперацыю паспяхова. У ролі паддоследнага пацыента выступіў сабака, аднак перасаджаны орган толькі прыжыўся, але не функцыянаваў. Праз паўстагоддзя медыкі справіліся і з гэтай праблемай.

Разам з тым чалавеку галава яшчэ не перасаджвалася: акрамя этычных, недапрацаванымі заставаліся некаторыя медыцынскія аспекты. Гэта, у прыватнасці, адсутнасць эфектыўнай тэхналогіі злучэння фрагментаў разрэзанага спіннога мозгу, што перапыняе сувязь паміж галавой і целам. Найбольшых поспехаў дамогся італьянскі нейрахірург Серджа Канавера: нядаўна ён апублікаваў фатаграфіі нейронаў, якія зрасталіся ў спінным мозгу мышэй, і гэтая тэхналогія значна наблізіла магчымасць перасадкі галавы ў людзей. Першым пацыентам павінен быў стаць малады інжынер-распрацоўшчык з Расіі Валерый Спірыдонаў. Ён носьбіт рэдкага генетычнага захворвання — спінальнай аміятрафіі Вердніга-Гофмана — і прыкаваны да інваліднага крэсла. Аднак Канавера ў новым інтэрв'ю расказаў пра пошукі іншых пацыентаў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.