Вы тут

​Навукоўцы знайшлі вусеняў, здольных харчавацца пластыкам


Навукоўцы знайшлі вусеняў, здольных харчавацца пластыкам. Раскладаць поліэтылен — адзін з самых трывалых і шырока ўжываных у побыце відаў пластыку — можа даўно вядомая прынада для рыбы. Гаворка ідзе пра лічынак вялікай васковай молі (Gallerіa mellonella), якая з'яўляецца ворагам пчаляроў па ўсёй Еўропе.


У дзікай прыродзе гэтыя лічынкі жывуць як паразіты ў калоніях пчол. Моль адкладае свае яйкі ўнутры вулляў, дзе лічынкі вылупляюцца і пачынаюць расці, сілкуючыся пчаліным воскам. Выпадковае адкрыццё было зроблена, калі адна з даследчыц, Федэрыка Бертачыні, аматар-пчаляр, займалася выдаленнем паразітаў з сот сваіх вулляў. Яна часова паклала вынятых вусеняў у звычайны пакет для смецця і праз нейкі час выявіла, што лічынак няма. Бертачыні, навуковы супрацоўнік Іспанскага інстытута біямедыцыны і біятэхналогій, зацікавілася феноменам і правяла разам з біяхімікам з Кембрыджа навуковы эксперымент. Былі ўзятыя каля сотні лічынак, іх змясцілі ў звычайны пластыкавы пакет і сталі чакаць з'яўлення дзірак. «Сотня вусеняў зжырае 92 мг поліэтылену за 12 гадзін, што вельмі нядрэнна», — высветліла Бертачыні. Паводле слоў навукоўцаў, гэта вельмі высокі паказчык у параўнанні з поспехамі іншых жывёл, якія таксама выявілі здольнасць да перапрацоўкі пластыку.

Штогод у свеце вырабляецца каля 80 млн тон поліэтылену, і людзі выкарыстоўваюць каля трыльёна пластыкавых пакетаў. У сярэднім кожны год адзін чалавек выкарыстоўвае больш за 230 пластыкавых пакетаў, а ў свеце выкідваецца больш за 100 тысяч тон поліэтыленавага смецця. Адной з яго адмоўных уласцівасцяў з'яўляецца дрэнная здольнасць да распаду, таму, нават быўшы здробненым, ён уяўляе вялікую пагрозу для розных экасістэм. Напрыклад, поліэтылен нізкай шчыльнасці, які выкарыстоўваецца ў бытавых пакетах, раскладаецца каля 100 гадоў, больш шчыльныя віды — да 400 гадоў.

Паводле слоў навукоўцаў, пчаліны воск, якім сілкуюцца вусені, складаецца з ліпідаў, што ўваходзяць у склад жывых клетак, такіх як тлушчы, і некаторых гармонаў. І хоць біяраскладанне вусенямі поліэтылену патрабуе далейшага вывучэння, аўтары ўпэўненыя, што ператраўліванне воску і пластыку ўключае разбурэнне ў арганізме насякомых адных і тых жа хімічных сувязяў. Праведзены спектраскапічны аналіз паказаў, што вусені расшчапляюць поліэтылен на этыленгліколь

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вусені з'ядуць поліэтылен?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».