Вы тут

«Мара ты мая светлазорая»


Песні беларускага кампазітара Леаніда Захлеўнага карыстаюцца вялікім поспехам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Іх вылучае яркі меладызм, тонкае адчуванне гармоніі і паэзіі, натуральная прастата і пранікнёнасць.

Сёння мы прапануем чытачам «Звязды» адну з новых песень кампазітара на словы паэта Леаніда Пранчакі «Самая жаданая», якая мае адметныя рысы, уласцівыя ўсёй яго музыцы.


САМАЯ ЖАДАНАЯ

Голас твой мілей мне за салаўя.

Чуе дзіўны спеў неба і зямля.

Ён са мной паўсюль, ён са мной заўжды.

Песняй светлаю льецца праз гады.

 

Самая жаданая, ты, мая каханая,

Мара ты мая светлазорная.

Самая жаданая, лёсам дараваная,

Ты — любоў мая непаўторная.

 

Сінь вачэй тваіх, сэрца дабрыня.

Я ў цябе адзін, ты ў мяне адна.

Ласка і спакой сонцам нада мной,

Любая мая, мілая мая.

 

Самая жаданая, ты, мая каханая,

Мара ты мая светлазорная.

Самая жаданая, лёсам дараваная,

Ты — любоў мая непаўторная.

 

Кожны новы дзень быць хачу з табой.

Ранняю вясной. Снежнаю зімой.

Покуль дасць Гасподзь, покуль сам змагу,

Я любоў маю ў сэрцы зберагу.

Рубрыку вядзе кампазітар Уладзімір КАРЫЗНА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.