Вы тут

Гістарычны музей прэзентуе фотавыставу, прысвечаную Скарыне


Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня прэзентуе выставу "Скарына — асветнік-гуманіст".


Фота: drazdovich.by

Як патлумачылі ў музеі, адкрыццё выставы пройдзе ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Фотавыстава будзе разгорнута ва ўнутраным дворыку музея, дзе на працягу некалькіх гадоў рэалізуецца культурна-асветніцкая праграма "Стары новы двор".

Выстава "Скарына — асветнік-гуманіст" — сваеасаблівая мастацкая прэзентацыя юбілейнай тэмы сродкамі сучаснай фатаграфіі.

У аснове паказу — матэрыялы з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея:

  • скульптурная выява Скарыны, створаная Эдуардам Астаф'евым;
  • жывапісны партрэт Скарыны, выкананы Пятром Сергіевічам;
  • графічныя аркушы з выявамі беларускіх асветнікаў-гуманістаў Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага, выкананыя Валянцінам і Ляіляй Варэцамі, Арленам Кашкурэвічам, Эдуардам Агуновічам і іншымі вядомымі мастакамі.

У якасці прыкладу працягу традыцый кірылічнага друку, закладзеных Скарынай, будуць прадстаўлены выявы старонак кірылічных выданняў са збору музея, у тым ліку: Апостал (пасля 1595), Новы запавет з Псалтырам (пасля 1611), Актоіх (1646), Азбука (пасля 1781).

Фондавыя матэрыялы дапоўнены фотавыявамі гравюр з "Кнігі Царстваў", "Кнігі Ісуса Сірахава" і іншых, якія прадстаўлены для паказу Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Аўтары мастацкай канцэпцыі выставы — Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, вядомыя дзякуючы шэрагу высокамастацкіх ілюстраваных выданняў, прысвечаных гісторыка-культурным помнікам Беларусі.

Выстава "Скарына — асветнік, гуманіст" будзе працаваць да пачатку кастрычніка.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.