Вы тут

Прадстаўнікі краін СНД абмеркавалі шляхі гуманітарнага развіцця


У ходзе тэлемоста былі ўзняты праблемы развіцця сучаснай літаратуры ў Беларусі, Азербайджане, Казахстане, Кыргызстане і Расіі.


Удзельнікі сустрэчы сышліся ў меркаванні, што толькі сумеснымі намаганнямі, узаемадзеяннем у культурнай сферы і стварэннем сумесных праектаў можна дасягнуць поспехаў на шляху развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва. Падчас тэлемосту была адзначана і важнасць перакладаў нацыянальнай літаратуры на іншыя мовы краін постсавецкай прасторы.

"Не было б столькі ўвагі да нашых беларускіх пісьменнікаў з сусветным імем, калі б іх творы не былі б перакладзены на іншыя мовы", - адзначыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

У пацверджанне гэтых слоў на сустрэчы паведамілі, што сёння беларускі паэт Мікалай Мятліцкі быў адзначаны Міжнароднай прэміяй Абая за пераклады казахскай літаратуры.

Усе ўдзельнікі сустрэчы ацанілі ўклад Беларусі ў развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД. Відэамост быў праведзены напярэдадні вялікага круглага стала, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які адбудзецца 5 чэрвеня ў Маскве ў рамках міжнароднай выставы "Кнігі Расіі".

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?