Вы тут

Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам Украіны


Пра гэта дэпутат Вярхоўнай рады расказала ў інтэрв'ю выданню «Krytyka Polіtyczna».


«Я гатова ўзяць на сябе адказнасць за краіну і выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. У парламенцкіх выбарах будзе ўдзельнічаць мая палітычная сіла», — цытуе словы Саўчанкі Gordon.ua.

Дэпутат растлумачыла, што ў парламенцкіх выбарах прыме ўдзел партыя «Грамадзянская платформа Надзеі Саўчанкі», якая, на яе думку, «павінна дэмантаваць нездаровую палітычную сістэму» і «перабудаваць дзяржаўную архітэктуру».

Таксама дэпутат прызналася, што яе праект будзе мець падтрымку алігархаў і СМІ.

Саўчанка, якая раней была асуджана ў Расіі па справе аб забойстве журналістаў у Данбасе і якая была памілавана прэзідэнтам Пуціным, — пазафракцыйны дэпутат Вярхоўнай рады. У снежні мінулага года ўкраінскія палітыкі раскрытыкавалі яе за паездку ў Мінск, дзе яна сустрэлася з кіраўнікамі ДНР і ЛНР. Пасля гэтага Саўчанку выключылі з фракцыі «Бацькаўшчына» і дэлегацыі ПАСЕ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.