Вы тут

Міжнароднае радыё «Беларусь» адзначае юбілей


...Сваё 55-год­дзе між­на­род­нае ра­дыё "Бе­ла­русь" ад­зна­чае цал­кам у штат­ным пра­цоў­ным рэ­жы­ме. І на­ват пад­час на­шай гу­тар­кі з га­лоў­ным ды­рэк­та­рам ра­дыё На­ву­мам Галь­пя­ро­ві­чам да яго ўвесь час за­зі­ра­юць су­пра­цоў­ні­кі, каб вы­ра­шыць не­ад­клад­ныя бя­гу­чыя пы­тан­ні. Што зро­біш — круг­ла­су­тач­нае вя­шчан­не на вась­мі роз­ных мо­вах аба­вяз­вае жыць у на­пру­жан­ні.


— Да­лё­ка не кож­ны спра­віц­ца з та­кім аб'­ёмам і тэм­пам пра­цы — на­пэў­на, за­ста­юц­ца толь­кі са­мыя твор­чыя па­лі­гло­ты-пра­ца­го­лі­кі?

— А яшчэ пра­ца на на­шым ра­дыё ро­біць ча­ла­ве­ка вя­лі­кім па­тры­ё­там Бе­ла­ру­сі — бо, каб па­ста­ян­на рас­каз­ваць за­меж­ні­кам пра на­шу кра­і­ну, трэ­ба яе лю­біць. Не­ка­то­рыя мо­гуць нас упік­нуць — маў­ляў, вы ла­кі­роў­шчы­кі, па­каз­ва­е­це толь­кі ста­ноў­чае. На гэ­та я заўж­ды ад­каз­ваю: доб­рая гас­па­ды­ня, ка­лі за­пра­шае гас­цей, су­стра­кае іх усім най­леп­шым, а не зла­ма­най мэб­ляй і не­пры­бра­най ха­тай. Так і мы рас­каз­ва­ем ін­ша­зем­ных слу­ха­чам пра тое, чым са­праў­ды га­на­рым­ся.

"Ры­зы­коў­ная спра­ва"

Са­мае ма­ла­дое з пад­раз­дзя­лен­няў ра­дыё "Бе­ла­русь" — кі­тай­ска­моў­нае, якое іс­нуе ўся­го 5 га­доў. "Спа­чат­ку, — пры­зна­ец­ца На­вум Галь­пя­ро­віч, — вя­шчан­не на кі­тай­скай па­да­ва­ла­ся спра­вай да­стат­ко­ва ры­зы­коў­най і вы­клі­ка­ла хва­ля­ван­ні. Па-пер­шае, гэ­та мо­ва не­здар­ма лі­чыц­ца ад­ной з са­мых скла­да­ных у све­це, па-дру­гое, мы су­мня­ва­лі­ся, ці бу­дзе за­па­тра­ба­ва­насць у та­кой вя­лі­кай кра­і­ны, як Кі­тай, у на­ві­нах і пра­гра­мах пра на­шу не­вя­лі­кую для іх кра­і­ну? Дзе­ля экс­пе­ры­мен­ту "па зна­ё­мых" ад­шу­ка­лі не­каль­кіх гра­ма­дзян КНР: пі­я­не­ра­мі бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га ра­дыё­эфі­ру ста­лі вы­клад­чык БДУ, па­эт-пе­ра­клад­чык Лі Цзо і вы­клад­чы­ца ад­ной з мін­скіх гім­на­зій Ван Юн Хун, якія агуч­ва­лі пер­шыя пра­гра­мы на кі­тай­скай мо­ве, пад­рых­та­ва­ныя бе­ла­рус­кі­мі жур­на­ліс­та­мі. По­тым да іх да­лу­чы­лі­ся і на­шы спе­цы­я­ліс­ты: Ве­ра­ні­ка Кар­лю­ке­віч, якая мае спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю і до­свед пра­цы ў Кі­таі, сту­дэнт­ка Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ Чжан Хай­янь і ін­шыя. Акра­мя та­го, вель­мі пры­ем­на, што на­ша іні­цы­я­ты­ва знай­шла ра­зу­мен­не і пад­трым­ку ў па­соль­ства КНР: да нас пры­яз­джаў бы­лы па­сол спа­дар Гу Цзін Вэй, доб­рыя ста­сун­кі скла­лі­ся і з ця­пе­раш­нім па­слом Цуй Цы­мі­нам і су­пра­цоў­ні­ка­мі дып­мі­сіі... І атры­ма­ла­ся, што вя­шчан­не на кі­тай­скай мо­ве за­ва­я­ва­ла пэў­ную па­пу­ляр­насць як ся­род су­пра­цоў­ні­каў су­мес­ных прад­пры­ем­стваў, якія жы­вуць і пра­цу­юць у Бе­ла­ру­сі, так і ў гра­ма­дзян КНР, якія хо­чуць больш да­ве­дац­ца пра куль­ту­ру, на­ву­ку і пра­мыс­ло­васць, гіс­то­рыю і су­час­насць, ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял на­шай кра­і­ны. Да­стат­ко­ва ска­заць, што ў кі­тай­скіх са­цы­яль­ных сет­ках WeChat коль­касць пад­піс­чы­каў на­шай афі­цый­най ста­рон­кі пе­ра­вы­шае 50 ты­сяч ча­ла­век!"

Да­дам, што ка­рыс­насць бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га ін­фар­ма­цый­на­га аб­ме­ну па­цвер­дзіў і за­вер­ша­ны ня­даў­на твор­чы кон­курс эсэ аб су­пра­цоў­ніц­тве дзвюх кра­ін — свае ра­бо­ты, а іх ар­га­ні­за­та­ры атры­ма­лі ка­ля 60, да­сла­лі гра­ма­дзя­не не толь­кі Бе­ла­ру­сі і Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, але так­са­ма Поль­шчы і Укра­і­ны.

Вер­шы, каз­кі, ана­лі­тыч­ныя і твор­чыя раз­ва­гі да­сы­ла­лі са­мыя роз­ныя лю­дзі, лі­та­раль­на ад пі­я­не­раў да пен­сі­я­не­раў, што на­тхні­ла "кі­тай­скую рэ­дак­цыю" ра­дыё "Бе­ла­русь" на по­шук но­вых тэм, якія бы­лі б ці­ка­выя шы­ро­кай аў­ды­то­рыі. А яшчэ пры спон­сар­стве з бо­ку па­соль­ства КНР не­ўза­ба­ве бу­дзе вы­да­дзе­ны збор­нік най­леп­шых эсэ — і та­кім чы­нам гэ­ты пра­ект за­ста­нец­ца не толь­кі сіг­на­ла­мі ў эфі­ры, але і атры­мае цал­кам ма­тэ­ры­яль­нае ўва­саб­лен­не.

Прын­цы­по­вая на­ві­на су­час­на­га пе­ры­я­ду — знач­ная ак­ты­ві­за­цыя ра­бо­ты ра­дыё "Бе­ла­русь" у ін­тэр­нэ­це. На сён­ня ў нас ство­ра­ны ста­рон­кі на ўсіх мо­вах вя­шчан­ня, ёсць ан­лайн-транс­ля­цыя ўсіх пра­грам, якія ідуць у FM-дыя­па­зо­не, — так што ця­пер мож­на слу­хаць нас і пе­ра­піс­вац­ца з рэ­дак­цы­яй лі­та­раль­на з лю­бо­га пунк­та све­ту. А дзе­ля та­го, каб пры­цяг­нуць ува­гу но­вых слу­ха­чоў і пад­тры­маць ці­ка­васць ужо іс­ну­ю­чай аў­ды­то­рыі, мы пра­ду­ма­лі се­рыю ін­тэр­ак­тыў­ных ак­цый. Па­ча­лі, на­прык­лад, з кон­кур­су сэл­фі, асноў­ным за­клі­кам яко­га бы­ло "Пе­ра­дай пры­ві­тан­не Бе­ла­ру­сі!". Вод­гу­кі на гэ­ту ак­цыю мы атры­ма­лі з 80 кра­ін све­ту, — з го­на­рам за­ўва­жае На­вум Галь­пя­ро­віч, — а ў не­ка­то­рыя дні коль­касць на­вед­валь­ні­каў сай­та, дзе мож­на бы­ло пра­га­ла­са­ваць за ўпа­да­ба­ныя здым­кі, да­ся­га­ла со­цень ты­сяч ча­ла­век! На­тхнё­ныя та­кім пос­пе­хам, мы пай­шлі да­лей і пры­ду­ма­лі пра­ект "#clіckBelarus" — гэ­та та­кая свое­асаб­лі­вая ін­тэр­нэт-вік­та­ры­на, 7 пы­тан­няў пра Бе­ла­русь з фо­та­здым­ка­мі, дзе мож­на вы­браць ва­ры­ян­ты ад­ка­заў і пра­ве­рыць сваё ве­дан­не на­шай гіс­то­рыі і су­час­нас­ці. Шчы­ра ка­жу­чы, не­ка­то­рыя пы­тан­ні і мя­не (а я ад­ным з пер­шых, як ка­пі­тан ка­раб­ля, пра­тэс­ці­ра­ваў но­вы пра­ект) пры­му­сі­лі доб­ра па­ла­маць га­ла­ву.

— І як у вы­ні­ку — ад­га­да­лі?

— Па­мя­таю, вый­шла шэсць пра­віль­ных ад­ка­заў з ся­мі, так што ней­кае пы­тан­не ўпус­ціў. Але ідэя, на маю дум­ку, усё ад­но атры­ма­ла­ся вель­мі ці­ка­вай і ка­рыс­най, пры­чым як для за­меж­ні­каў, так і для са­міх бе­ла­ру­саў. (На хві­лі­нач­ку, ся­род пе­ра­мож­цаў вік­та­ры­ны ака­за­лі­ся слу­ха­чы з Ра­сіі, Кі­тая, Поль­шчы, Не­па­ла, Ні­ге­рыі і на­ват Тры­ні­да­да і Та­ба­га! — Аўт.) Не мен­шую ці­ка­васць вы­клі­каў і на­ступ­ны наш пра­ект — ін­тэр­ак­тыў­ны кон­курс "Кні­га для ўся­го све­ту", або #BOOKSGOGLOBAL, пры­све­ча­ны не толь­кі кні­гам і чы­тан­ню на­огул, але і 500-год­дзю бе­ла­рус­ка­га кні­га­дру­ка­ван­ня, каб на­га­даць пра Бе­ла­русь як ра­дзі­му ўсход­не­сла­вян­ска­га пер­ша­дру­ка­ра. Сут­насць кон­кур­су прос­тая: мы па­пра­сі­лі слу­ха­чоў сфа­та­гра­фа­вац­ца са сва­ёй лю­бі­май кні­гай — у ка­гось­ці гэ­та бе­ла­рус­кія аў­та­ры, у ін­шых — су­свет­ная кла­сі­ка або су­час­ныя лі­та­ра­та­ры. Мно­гія су­пра­ва­джа­юць фо­та пад­ра­бяз­ным рас­ка­зам, ча­му вы­бра­лі ме­на­ві­ту гэ­ту кні­гу, пры­зна­юц­ца ў лю­бо­ві, на­прык­лад, да лі­ры­кі Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Геа­гра­фія вод­гу­каў пры­ем­на ўраж­вае: так, на­прык­лад, ка­ля 30 здым­каў да­сла­лі нам школь­ні­кі з Глы­боч­чы­ны, а ра­зам з тым на за­клік ад­гук­ну­лі­ся слу­ха­чы з та­кіх да­лё­кіх кра­ін, як Ін­дыя і Банг­ла­дэш. Кон­курс пра­цяг­ва­ец­ца і ця­пер, а мы ўжо за­дум­ва­ем­ся над тым, каб за­пус­ціць па­доб­ны ці­ка­вы пра­ект для на­шых су­ай­чын­ні­каў за мя­жой — бо мы ж не толь­кі рас­каз­ва­ем све­ту пра Бе­ла­русь, але і пэў­ным чы­нам злу­ча­ем бе­ла­ру­саў, якія з роз­ных пры­чын жы­вуць у ін­шых кра­і­нах све­ту.

Юбі­лей ка­лек­тыў ра­дыё «Бе­ла­русь» су­стрэў на пра­цы.

Заўж­ды на су­вя­зі

— Ін­тэр­ак­тыў­ныя пра­ек­ты, пра­соў­ван­не ме­дыя ў са­цы­яль­ных сет­ках — усё гэ­та вель­мі мод­ныя сён­ня шту­кі, але ці не атрым­лі­ва­ец­ца так, што іх пры­дум­вае і рэа­лі­зуе мо­ладзь для мо­ла­дзі?

— Ні­коль­кі. Каб гэ­та не пра­гу­ча­ла ня­сціп­ла, ска­жам та­кім чы­нам: ідэю па­да­ваў я, а "рас­круч­ва­лі" яе ўжо на­шы ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі. Ра­зу­ме­е­це, ідэя зва­рот­най су­вя­зі заўж­ды лу­нае ў па­вет­ры, трэ­ба толь­кі вы­ра­шыць, як яе рэа­лі­за­ваць.

Упер­шы­ню я за­ду­маў­ся над су­час­ным фар­ма­там зва­рот­най су­вя­зі са слу­ха­ча­мі, ка­лі паў­дзель­ні­чаў у між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі ў Ка­пен­га­ге­не, дзе спе­цы­я­ліс­ты з мно­гіх кра­ін га­ва­ры­лі пра "гіб­рыд­нае ра­дыё", пра за­ха­ды, якія трэ­ба ра­біць, каб за­стац­ца на пла­ву. Та­ды як­раз ра­дыё пе­ра­жы­ва­ла кры­зіс­ны пе­ры­яд — па­мя­та­е­це, як у свой час га­ва­ры­лі пра тэ­атр, што ён знік­не і за­ста­нец­ца ад­но тэ­ле­ба­чан­не. Так і для ра­дыё прый­шоў мо­мант, ка­лі зда­ва­ла­ся, што яно ні­ко­му не па­трэб­на. І вось яшчэ та­ды, не­каль­кі га­доў та­му, я за­ду­маў­ся, што нам трэ­ба зра­біць, каб за­стац­ца ў ме­ды­я­по­лі. Мы пер­шыя з усіх ра­дыё­стан­цый Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі за­вя­лі сваю афі­цый­ную ста­рон­ку ў ін­тэр­нэ­це — і, быць мо­жа, яна яшчэ не зу­сім дас­ка­на­лая, нам ёсць ку­ды раз­ві­вац­ца, але яна да­зва­ляе ра­біць га­лоў­нае — пад­трым­лі­ваць су­вязь са сва­і­мі слу­ха­ча­мі, апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на іх за­па­тра­ба­ван­ні.

Са­ма сут­насць ін­тэр­ак­ты­ву — ста­сун­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках, "лай­кі", пе­ра­пос­ты — гэ­та ўсё больш ці­ка­ва для ма­ла­дых лю­дзей, а я, са свай­го бо­ку, за­ду­маў­ся, як мож­на гэ­тыя мод­ныя за­хап­лен­ні вы­ка­рыс­таць ме­на­ві­та для на­ша­га ра­дыё.

Бо, на мой по­гляд, тут ёсць вя­лі­кая роз­ні­ца: звы­чай­на СМІ вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ін­тэр­ак­тыў, каб за­ах­во­ціць аў­ды­то­рыю да ней­кіх спрэ­чак, дыс­пу­таў, га­ра­чых аб­мер­ка­ван­няў. На­ша ж за­да­ча — не спра­ва­ка­ваць бур­ную рэ­ак­цыю, не за­кі­нуць у ін­тэр­нэт-смет­ні­цу штось­ці "сма­жа­нае", але па­чуць вод­гу­кі з та­го бо­ку ра­дыё­пры­ём­ні­каў, даць лю­дзям у све­це як ма­га больш ці­ка­вай і ка­рыс­най ін­фар­ма­цыі пра Бе­ла­русь. Вось дзе­ля гэ­та­га мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем аб­са­лют­на ўсе да­ступ­ныя маг­чы­мас­ці: гас­ця­вую кні­гу на сай­це, ста­рон­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках, элект­рон­ную і звы­чай­ную пош­ту — і, за­ўва­жу, у век, ка­лі ўжо ма­ла хто пі­ша па­пя­ро­выя ліс­ты, да нас ча­сам пры­хо­дзяць та­кія кра­наль­ныя па­слан­ні... Мно­гія рэ­чы, для нас вя­до­мыя і звы­чай­ныя, вы­клі­ка­юць у за­меж­ні­каў жы­вы вод­гук. Так, ска­жам, ад­на слу­хач­ка з Фран­цыі пры­зна­ла­ся, што толь­кі з на­шых пра­грам да­ве­да­ла­ся пра Ві­цебск — ра­дзі­му Мар­ка Ша­га­ла — і за­га­рэ­ла­ся ідэ­яй па­бы­ваць у гэ­тым го­ра­дзе, пра­сі­ла рас­ка­заць пра яго больш пад­ра­бяз­на. Або ўспом­ніць гіс­то­рыю Крыс­ці­я­на Мі­лі­нга з ня­мец­ка­га "Ра­дыё 700": ён на­тхніў­ся на­шы­мі ра­дыё­паш­тоў­ка­мі пра Бе­ла­русь, за­ха­цеў на­ве­даць кра­і­ну. У вы­ні­ку на­ша су­пра­цоў­ні­ца Па­лі­на Чар­ну­ха вый­шла за яго за­муж, а на­шы пра­гра­мы што­дня гу­чаць на хва­лях ня­мец­ка­га ра­дыё, якое вя­шчае на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі, Аў­стрыі, Чэ­хіі, Швей­ца­рыі, кра­ін Бе­ні­люкс і ўсход­няй част­кі Фран­цыі.

— Ці ёсць у за­меж­най аў­ды­то­рыі пэў­ныя, ска­жам так, на­цы­я­наль­ныя ад­мет­нас­ці — ска­жам, ад­ны больш ах­вот­на ўклю­ча­юць пе­ра­да­чы пра эка­но­мі­ку і біз­нес, дру­гім да­спа­до­бы куль­ту­ра і гіс­то­рыя?

— На­ша куль­ту­ра, гіс­то­рыя, бе­ла­рус­кая му­зы­ка, ад "Пес­ня­роў" да фальк­лор­ных ка­лек­ты­ваў і су­час­ных гур­тоў, вы­клі­ка­юць ці­ка­васць у боль­шас­ці слу­ха­чоў на­огул. Нам тут унут­ры ча­сам па­да­ец­ца, маў­ляў, коль­кі мож­на кру­ціць "Пес­ня­роў", на­да­ку­чы­ла ад­но і тое ж — але рэч у тым, што ў вя­лі­кім све­це да­гэ­туль вель­мі ма­ла ве­да­юць пра на­шу му­зы­ку і з вя­лі­кай ах­во­тай яе слу­ха­юць! Я, маг­чы­ма, пра­вя­ду да­во­лі да­лё­кую па­ра­лель, але Ар­цём і Ксю­ша, якія прад­стаў­ля­лі сё­ле­та Бе­ла­русь на "Еў­ра­ба­чан­ні", вы­ка­на­лі сё­ле­та мі­сію му­зыч­на-куль­тур­ных па­слоў, па­ка­заў­шы міль­ё­нам за­меж­ні­каў, што ёсць бе­ла­ру­сы, якія спя­ва­юць на сва­ёй мо­ве, і што гэ­та на­ту­раль­на і пры­го­жа. Так і на­шы слу­ха­чы заўж­ды з ах­во­тай слу­ха­юць "Ста­ро­га Оль­су", "Тро­і­цу", "Пес­ня­роў" — усё тое, што ня­се з са­бой на­цы­я­наль­ны ка­ла­рыт. Што да пэў­ных слу­хац­кіх пе­ра­ваг, то, са­праў­ды, ня­мец­кія слу­ха­чы больш ці­ка­вяц­ца эка­на­міч­най тэ­ма­ты­кай — ган­даль, бе­ла­рус­кія та­ва­ры, прад­пры­ем­ствы, цэ­ны; кі­тай­цы пра­яў­ля­юць ін­та­рэс да ар­га­ні­за­цыі і раз­віц­ця су­мес­ных прад­пры­ем­стваў, а так­са­ма да прак­тыч­ных па­рад тым, хто пры­ехаў жыць і пра­ца­ваць у Бе­ла­русь і хо­ча ляг­чэй ін­тэ­гра­вац­ца ў гра­мад­ства. Ну і, вя­до­ма, усе без вы­клю­чэн­ня ад­зна­ча­юць ка­рысць пе­ра­дач пра на­шу пры­ро­ду і ту­рыс­тыч­ныя ад­мет­нас­ці, пра но­выя марш­ру­ты; у да­па­мо­гу па­тэн­цый­ным ту­рыс­там на­шы вя­ду­чыя ў пра­гра­ме "Дзень кра­і­ны" рас­каз­ва­юць на­ві­ны мыт­на­га і па­гран­ка­мі­тэ­та. На­огул, пе­ра­лі­чыць увесь спектр тэм, якія мы асвят­ля­ем і якія за­па­тра­ба­ва­ны ў слу­ха­чоў, до­сыць цяж­ка, бо на­ша мэ­та­вая аў­ды­то­рыя над­звы­чай шы­ро­кая. Але, без­умоў­на, га­лоў­ны ак­цэнт ро­бім на ўнут­ры- і знеш­не­па­лі­тыч­ным жыц­ці Бе­ла­ру­сі, і пра­гра­мы на гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя і са­цы­яль­ныя тэ­мы (у тым лі­ку з удзе­лам экс­пер­таў — вя­до­мых па­лі­то­ла­гаў, дып­ла­ма­таў, прад­стаў­ні­коў мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў) зай­ма­юць у агуль­ным аб'­ёме вя­шчан­ня 65%.

— 55 га­доў — час не толь­кі пад­во­дзіць пэў­ныя вы­ні­кі, але і пры­маць па­да­рун­кі...

— Вя­лі­кіх свят, шчы­ра ка­жу­чы, мы не пла­ну­ем, бо зу­сім ня­даў­на ра­зам з па­соль­ствам Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі пра­вя­лі вя­лі­кую і вель­мі доб­рую прэ­зен­та­цыю — пад­вя­дзен­не вы­ні­каў твор­ча­га кон­кур­су эсэ, які доў­жыў­ся цэ­лы год. Так што свой дзень на­ра­джэн­ня су­стра­ка­ем на ра­бо­чых мес­цах, хоць, вя­до­ма, і з він­ша­ван­ня­мі, гра­ма­та­мі і па­дзя­ка­мі ад Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі. Вы­ра­шы­лі так: вось да­жы­вём да 60-год­дзя — та­ды ад­зна­чым са­праў­ды шы­ро­ка і маш­таб­на. Адзін па­да­ру­нак мы зра­бі­лі са­бе са­мі: пры­свя­ці­лі эфір­ны дзень 22 мая гіс­то­рыі ра­дыё "Бе­ла­русь", больш пад­ра­бяз­на рас­ка­за­лі пра сва­іх су­пра­цоў­ні­каў. Спа­дзя­ю­ся, з ця­гам ча­су ўдас­ца рэа­лі­за­ваць і яшчэ ад­ну даў­нюю ма­ру — зра­біць су­час­ны, раз­га­лі­на­ва­ны ін­тэр­нэт-пар­тал, з фо­та­рэ­парт­ажа­мі, з тэкс­та­вы­мі пе­ра­да­ча­мі на роз­ных мо­вах, з ма­біль­ным вя­шчан­нем і г. д. Са­мае га­лоў­нае, што нас па­він­ша­ва­лі слу­ха­чы з роз­ных кра­ін све­ту, сар­дэч­на па­дзя­ка­ва­лі за пра­цу і за­пэў­ні­лі, што на­ша пра­ца — па­трэб­ная і ка­рыс­ная для іх.

Спа­чат­ку пра­гра­мы і на­ві­ны ра­дыё "Бе­ла­русь" гу­ча­лі толь­кі на бе­ла­рус­кай мо­ве. З 1985 го­да па­ча­ло­ся вя­шчан­не на ня­мец­кай, а з 1998 — на анг­лій­скай і рус­кай мо­вах. У 2006-м гэ­ты спіс па­поў­ні­ла поль­ская, у 2010 — іс­пан­ская і фран­цуз­ская, у 2012 — кі­тай­ская мо­ва.

Праз спа­да­рож­ні­кі пра­гра­мы ра­дыё "Бе­ла­русь" мож­на пры­маць ва Ус­ход­няй і За­ход­няй Еў­ро­пе, Паў­ноч­най і Паўд­нё­вай Аме­ры­цы, Паў­ноч­най Аф­ры­цы — па­тэн­цый­ная аў­ды­то­рыя слу­ха­чоў скла­дае ка­ля 500 міль­ё­наў ча­ла­век.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Фо­та прэс-служ­бы БТРК

Загаловак у газеце: На ўсе «пяцёркі»!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.