Вы тут

«Беларусь 3» запрашае ў госці да сучасных мастакоў


З наступнага панядзелка сацыякультурны канал «Беларусь 3» запрашае сваіх гледачоў у госці да сучасных мастакоў. Аўтары праекта падрыхтавалі цыкл фільмаў-партрэтаў «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака», які бліжэй пазнаёміць усіх ахвотных з вядомымі творцамі.


Так, героем першай серыі «Майстэрні» стане мастак Анатоль Кузняцоў — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як тысячы карцін, якія выстаўляюцца ў многіх музеях і галерэях свету, майстар «беспрадметнага» жывапісу, які адлюстроўвае пачуцці і думкі мастака. У наступных фільмах, запэўніваюць тэлевізійнікі, гледачы не толькі стануць гасцямі творчых лабараторый беларускіх жывапісцаў, але і даведаюцца, хто з вядомых майстроў быў адлічаны з мастацкага вучылішча за прафнепрыгоднасць, а чые работы, наадварот, атрымалі такое прызнанне, што неўзабаве стануць ілюстрацыямі падручнікаў па гісторыі. Сустрэчы ў «Майстэрні» будуць адбывацца ўвечары па панядзелках.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Па той бок палатна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».