Вы тут

Італьянкі пасварыліся з-за ката


Звычайны кот стаў прадметам судовага разбору паміж дзвюма жыхаркамі паўночнай італьянскай вобласці Лігурыя, паведамляе газета Іl Secolo XІX.


Чатырохгадовы гадаванец жыў у адной гаспадыні, але на працягу двух гадоў начаваў у яе суседкі. Пры гэтым дзве жанчыны называлі яго рознымі мянушкамі — Банцік і Тэкіла. Адна з іх заявіла аб крадзяжы, калі яе суседка пераехала, узяўшы жывёлу з сабой. Па рашэнні пракурора, карабінеры забралі гадаванца ў новай гаспадыні і вярнулі яго ў стары дом. Аднак другая жанчына звярнулася з апеляцыяй у вышэйшую інстанцыю. «Доказаў таго, што мікрачыпам кот без мікрачыпа быў украдзены, няма. Не выяўлены таксама сведчанні таго, што ён належыць першай жанчыне, за выключэннем медыцынскай кніжкі. Таму ката вярнулі меркаванай выкрадальніцы», — гаворыцца ў паведамленні газеты. Жанчыны так і не прыйшлі да згоды, і справа аб крадзяжы гадаванца можа трапіць у суд.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».