Вы тут

Шапіра прапануе захаваць легіянераў у мінскім "Дынама"


Легіянераў у мінскім "Дынама" можна пакуль захаваць, але з цягам часу змяншаць іх колькасць. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея ў краіне.


Фота: sputnik.by

"Актуальным з'яўляецца пытанне ліміту на легіянераў у "Дынама", - сказаў Сямён Шапіра. - Прапаную ў наступным сезоне захаваць колькасць легіянераў да чатырох чалавек. Гэта пазіцыя выверана і Федэрацыяй хакея, і абмяркоўвалі мы яе з удзельнікамі нарады. Далей - зніжаць гэту планку пры ўмове, што беларускія хакеісты будуць гатовы на роўных канкурыраваць з сапернікамі па лізе, а каманда паказваць дастойны ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі рэзультат".

Разам з тым, адзначыў ён, поўная адмова ад іншаземцаў значна знізіць фінансавую нагрузку на клуб. Гэта дасць магчымасць яму сэканоміць не менш як $3 млн. З іншага боку, гэта рашэнне можа негатыўна паўплываць на рэзультаты каманды і, як вынік, магчыма, знізіцца наведвальнасць гульняў з яе ўдзелам. Але ж клуб нясе велізарную сацыяльную функцыю і з'яўляецца лідарам КХЛ па колькасці балельшчыкаў на трыбунах.

"У якім псіхалагічным клімаце будуць расці і рыхтавацца кандыдаты ў зборную краіны ў гэтым выпадку? Як мы будзем фарміраваць лідарскія якасці, працаваць над стварэннем і рэалізацыяй момантаў, калі ўвесь сезон з-за аслаблення прафесійнага складу каманды мы будзем адбівацца ад атак больш высокапрафесійных сапернікаў?" - задаў ён рытарычныя пытанні.

"Пытанне вельмі сур'ёзнае. Яго трэба сур'ёзна дапрацоўваць і прымаць рашэнне", - падагульніў кіраўнік федэрацыі.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.