Вы тут

Са­мую гра­цы­ёз­ную і ар­тыс­тыч­ную сту­дэнт­ку вы­бра­лі ў Мін­ску


У ста­лі­цы чар­го­вы раз прай­шоў на­цы­я­наль­ны фі­нал між­на­род­на­га між­уні­вер­сі­тэц­ка­га кон­кур­су гра­цыі і ар­тыс­тыч­на­га май­стэр­ства «Ка­ра­ле­ва Вяс­на — 2017». За га­лоў­ны ты­тул у твор­чых і ін­тэ­ле­кту­аль­ных спа­бор­ніц­твах зма­га­лі­ся пят­нац­цаць прад­стаў­ніц ВНУ з роз­ных рэ­гі­ё­наў кра­і­ны. Дзяў­ча­ты дэ­ман­стра­ва­лі гле­да­чам і жу­ры сваю сцэ­ніч­ную куль­ту­ру, умен­не ка­му­ні­ка­ваць з аў­ды­то­ры­яй, ве­дан­не эты­ке­ту, па­чуц­цё гу­ма­ру, гра­цыю, ін­тэ­ле­кту­аль­ныя і твор­чыя здоль­нас­ці, ар­тыс­тыч­нае май­стэр­ства і, вя­до­ма, знеш­нія да­ныя.


На­цы­я­наль­ны фі­нал уяў­ляў з ся­бе тэ­ат­ра­лі­за­ва­нае прад­стаў­лен­не, асноў­най тэ­май яко­га быў Год на­ву­кі. Па за­ду­ме ар­га­ні­за­та­раў, ма­ла­дыя ву­чо­ныя і ад­на­ча­со­ва вя­ду­чыя шоу зна­хо­дзі­лі­ся ў по­шу­ку фор­му­лы пры­га­жос­ці, а кан­кур­сант­кі да­па­ма­га­лі ім у экс­пе­ры­мен­тах. Так, у ін­тэ­ле­кту­аль­ным кон­кур­се ў фар­ма­це бліц-ін­тэр­в'ю кож­ная з дзяў­чат па­він­на бы­ла рас­ка­заць, які­мі яна ба­чыць на­ву­ко­выя да­сяг­нен­ні Бе­ла­ру­сі ў 3017 го­дзе. Да тэ­мы на­ву­кі бы­лі пры­вя­за­ны і дэ­фі­ле — у ад­ным з іх кож­ная ўдзель­ні­ца пры­ме­ра­ла на ся­бе адзен­не са спе­цы­яль­най «кас­міч­най» ка­лек­цыі. А ўся­го юныя пры­га­жу­ні дэ­фі­лі­ра­ва­лі па сцэ­не аж­но пяць ра­зоў!

У вы­ні­ку га­лоў­ныя пры­зы кон­кур­су ад­пра­ві­лі­ся ў рэ­гі­ё­ны. Аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам і ўла­даль­ні­цай ты­ту­лу «Ка­ра­ле­ва Вяс­на Бе­ла­ру­сі — 2017» ста­ла сту­дэнт­ка чац­вёр­та­га кур­са Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Сня­жа­на Мі­хей­ца­ва (на здым­ку). Зван­не «Пер­шай ві­цэ-Ка­ра­ле­вы Вяс­ны» за­ва­я­ва­ла пер­ша­курс­ні­ца Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ян­кі Ку­па­лы Алё­на Ян­ко. Ме­на­ві­та гэ­тыя дзве дзяў­чы­ны прад­ста­вяць на­шу кра­і­ну ў фі­на­ле між­на­род­на­га кон­кур­су, які сё­ле­та прой­дзе ў Ра­сіі. Трэ­цяе ме­ся­ца і ты­тул «Дру­гая ві­цэ-Ка­ра­ле­ва Вяс­на» да­ста­лі­ся прад­стаў­ні­цы По­лац­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Хрыс­ці­не Ні­кі­фа­ра­вай.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каралева вясны

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.