Вы тут

БЧ 1 чэрвеня правядзе акцыю "Стоп — няправільны крок!"


Магістраль сумесна з галіновым камітэтам ГА "БРСМ" і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў 1 чэрвеня ва ўсіх абласцях краіны з 11.00 да 14.00 правядзе акцыю "Стоп — няправільны крок!", скіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях.


Мерапрыемствамі будуць ахоплены чыгуначныя аб'екты і ўчасткі, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчаснымі выпадкамі. Кантраляваць патрабаванні бяспекі будуць групы, у склад якіх увойдзе моладзь Беларускай чыгункі — члены ГА “БРСМ” і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі будуць праведзены тлумачальныя гутаркі, ім уручаць памяткі “Бяспека на чыгуначным транспарце”.

Мэтай правядзення акцыі “Стоп — няправільны крок!” з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтымі выпадкамі траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў на аб'ектах БЧ з удзелам непаўналетніх.

З пачатку 2017 года на магістралі адбылося 42 выпадкі невытворчага траўматызму, 25 чалавек загінулі, 17 траўміравана. Такая інфармацыя змешчана на сайце Беларускай чыгункі.

“Варта адзначыць, што асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне пешаходамі і кіроўцамі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

— не хадзіць па чыгуначных пуцях ў неўстаноўленых месцах;

— не пераходзіць і не перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;

— не пераходзіць праз пуці адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку;

— не пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або паказаннях чырвонага сігналу святлафора;

— на станцыях і перагонах не падлазіць пад вагоны і не пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз дарогу;

— не праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі.

Звяртаем увагу, што за праход чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2-х базавых велічынь”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?