Вы тут

Перад пачаткам летніх канікул БЧ правядзе акцыю "Дзеці і бяспека"


З 30 мая па 12 чэрвеня на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдзе традыцыйная акцыя "Дзеці і бяспека". Спецыялісты магістралі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Павышаная ўвага будзе нададзена папярэджанню дзіцячага траўматызму.


Сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў будуць арганізаваны рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей, якія знаходзяцца без нагляду бацькоў ці дарослых, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Работнікі магістралі правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі з непаўналетнімі ва ўстановах адукацыі, у дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, у перыяд летніх канікул. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачэнням аб недапушчэнні знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях у слухаўках і вядзенне перамоваў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Таксама дадаткова інструктуюцца лакаматыўнае брыгады па павышэнні пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформ, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей.

У рамках акцыі будзе забяспечана перыядычнае апавяшчэнне пасажыраў у цягніках у шляху іх руху аб захаванні правілаў паводзінаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, распаўсюджванне памятак па бяспечных паводзінах грамадзян на аб'ектах Беларускай чыгункі.

Гэта работа праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і ваенізаванай аховай беларускай магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.