Вы тут

Дзень славянскага пісьменства: святкуем разам


Заўтра на базе інфармацыйнага агенцтва «Спутник» пройдзе інтэрнэт-канферэнцыя з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Кыргызстана, Казахстана, Малдовы. Яна будзе прымеркавана да міжнароднага Дня славянскага пісьменства і культуры. За віртуальным “круглым сталом” пойдзе гаворка пра ролю і вобраз нашага першадрукара Францыска Скарыны ў сучаснай гуманітарнай прасторы краін СНД.


Адметна, што гутарка адбудзецца ў фармаце відэамоста, у якім прымуць удзел літаратары, што знаходзяцца ў розных краінах. Так, з Мінска нас чакаюць паведамленні намесніка міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча і дырэктара выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алеся Бадака. У Астане да гаворкі далучацца доктар філалагічных навук, прафесар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва Таха Серык. У Баку абмеркаванне падтрымаюць член Саюза пісьменнікаў Азербайджана Чынгіз Алі Аглу і член Саюза пісьменнікаў Азербайджана Нурукызы Севіндж. Думкі з Бішкека выкажуць галоўны рэдактар, аўтар і каардынатар праекта "Новая літаратура Кыргызстана" Алег Бандарэнка. А ў цёплым Кішынёве да абмеркавання далучацца член Саюза пісьменнікаў Малдовы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрый Іваноў і старшыня філіяла NORD Саюза пісьменнікаў Малдовы Віктар Панько. Свае прывітанні з Масквы дашлюць празаік, лаўрэат Шолахаўскай, Бунінскай прэмій Алесь Кажадуб і дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Георгій Прахін.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».