Вы тут

26 мая пройдзе фінал абласнога этапу конкурсу «Жывая класіка»


26 мая 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".


Конкурс праходзіць пад дэвізам "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!" і з’яўляецца значным крокам на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі. У адборачных турах, што адбыліся у канцы красавіка, прыняла ўдзел больш за 1200 школьнікаў Міншчыны. Гэты факт сведчыць: сучасныя дзеці цікавяцца літаратурай нашай Бацькаўшчыны, выхоўваюцца на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прытрымліваюцца высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства.

Лепшыя юныя чытальнікі са ўсіх раёнаў Мінскай вобласці прыедуць у Мінск 26 мая, каб паказаць сваё майстэрства выканання і жывое асэнсаванне класічных твораў беларускай літаратуры.

У творчым мерапрыемстве ў складзе журы прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, закрытага акцыянернага таварыства "Сталічнае тэлебачанне".

Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага этапу, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Адрас правядзення: г. Мінск, вул. П. Глебкі, 88, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Праграма:

11.00 – 11.30

Урачыстае адкрыццё конкурсу

11.30 – 13.30

Конкурснае праслухоўванне па ўзроставых катэгорыях

15.30 – 16.00

Урачыстае закрыццё конкурсу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.