Вы тут

Калінкавіцкі «Белсыр» займае 18% прамысловай вытворчасці раёна


Калінкавіцкае прадпрыемства «Белсыр» — адзін з найбольш буйных заводаў, які займае 18% прамысловай вытворчасці раёна. Наш карэспандэнт высветліў,  як стратная вытворчасць ператварылася ў прыбытковую.


Летась «Белсыр» атрымаў высокую ўзнагароду — стаў пераможцам у намінацыі «За дасягненне высокіх паказчыкаў па росце аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі, экспарце тавараў, стварэнні новых рабочых месцаў» прэміі «Лідар года-2016». Цяпер гэта гонар раёна, але так было не заўсёды. Работнікі памятаюць часы, катастрафічныя для прадпрыемства, — разруху і вельмі вялікія даўгі.

Старт на адраджэнне завод узяў у 2012 годзе з прыходам расійскага інвестара — новага ўласніка, які падняў вытворчасць літаральна з эканамічных руін і ўзяў курс на мадэрнізацыю. Сёння «Белсыр» — гэта сумеснае расійска-беларускае прадпрыемства з доляй замежнага капіталу ў памеры 88,7%.

Шырокамаштабную рэканструкцыю і тэхнічнае пераўзбраенне асноўных вытворчых цэхаў правялі ўсяго за чатыры гады — і завод выйшаў на ўзровень еўрапейскіх стандартаў. Атрымалася пашырыць пералік прадукцыі, аптымізаваць структуру, значна павялічыць глыбіню перапрацоўкі малака для атрымання максімальнай дабаўленай вартасці, знізіць вытворчыя выдаткі.

Чатыры гады таму цэх па вытворчасці марожанага рэканструявалі пад вытворчасць масла, спрэдаў і фасаваных сыроў. У 2014 годзе рэалізавалі другую стадыю мадэрнізацыі — пераўзбраенне ўчастка па вытворчасці сыроў дазволіла павялічыць прадукцыйнасць працы. За кошт паляпшэння якасці павысілася канкурэнтаздольнасць і павялічыліся пастаўкі на экспарт — за два гады ён вырас на $8 млн і ў 2016-м склаў $29,4 млн.

Летась на прадпрыемстве з'явілася новая лабараторыя, быў пашыраны ўчастак паспявання сыроў і ўстаноўлены лініі па апрацоўцы сыроваткі і вяршкоў. Новыя катлы-сыравырабляльнікі ў вытворчым цэху паднялі яго магутнасць з 20 да 24 тон у суткі. Цяпер завяршаецца будаўніцтва цэха па перапрацоўцы малочнай сыроваткі, асноўныя спажыўцы гэтай прадукцыі — заводы Расійскай Федэрацыі.

Каб ажыццявіць такія маштабныя змены, спатрэбіліся вельмі сур'ёзныя інвестыцыі. Так, у 2016 годзе на сучаснае пераўзбраенне было выдаткавана каля $2,4 млн. А за чатыры месяцы 2017 года — ужо $2,3 млн. У выніку вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць да 240 тон малака ў суткі і выпускаць каля 600 тон сыру ў месяц.

Сёння асартымент прадукцыі, якую выпускае «Белсыр», уключае больш за 40 найменняў паўцвёрдых і цвёрдых сыроў з рознай масавай доляй тлушчу. За чатыры месяцы гэтага года рост вытворчасці склаў 141%, індэкс росту фізічнага аб'ёму вытворчасці — 110%, прадукцыйнасць працы — 152,3%, чысты прыбытак — 4559 рублёў. На гэтым прадпрыемстве выручка на аднаго работніка — адна з самых высокіх па краіне. Дарэчы, сёння на «Белсыры» працуе 221 чалавек. Зарплата, якую яны ў сярэднім атрымліваюць, — 850 рублёў.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Уклалі, каб атрымаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».