Вы тут

Тэмп рос­ту прамысловасці за­ха­ва­ец­ца да кан­ца го­да?


У ста­лі­цы ад­крыў­ся "Бе­ла­рус­кі пра­мыс­ло­вы фо­рум-2017". Сё­ле­та на яго пля­цоў­цы су­стрэ­нуц­ца ка­ля 300 бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных кам­па­ній. Як ад­зна­чыў пад­час цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ула­дзі­мір Ся­маш­ка, ме­ра­пры­ем­ства ўжо ста­ла тра­ды­цый­ным для дыс­ку­сій вы­твор­цаў, на­ву­ко­вых дзея­чаў і мно­гіх ін­шых за­ці­каў­ле­ных асоб у раз­віц­ці пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су.


Фота: mplast.by

Ён на­га­даў, што Бе­ла­русь па пра­ву на­зы­ва­ла­ся збо­рач­ным цэ­хам СССР. "Сён­ня мы не толь­кі за­ха­ва­лі ма­шы­на­бу­даў­ні­чы пра­мыс­ло­вы па­тэн­цы­ял, але і пры­мно­жы­лі яго. Вар­та так­са­ма ад­зна­чыць, што ста­ноў­ча на раз­віц­цё сфе­ры ўплы­вае і ды­вер­сі­фі­ка­цыя экс­пар­ту ма­шы­на­бу­да­ван­ня. Ка­лі не так даў­но да 75% гэ­тай пра­дук­цыі па­стаў­ля­ла­ся ў Ра­сію, то сён­ня ка­ля 50% ужо экс­пар­ту­ец­ца ў ін­шыя кра­і­ны. За апош­нія 8 га­доў у сфе­ры сель­ска­га ма­шы­на­бу­да­ван­ня бы­ло ство­ра­на пра­дук­цыі на 23,4 млрд до­ла­раў. Пры­чым на пе­ра­аб­ста­ля­ван­не ай­чын­най сель­гас­вы­твор­час­ці вы­дат­ка­ва­лі толь­кі 6,8 млрд до­ла­раў. Ас­тат­няе бы­ло экс­пар­та­ва­на ў ін­шыя кра­і­ны", — рас­тлу­ма­чыў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра.

Акра­мя та­го, па­вод­ле яго слоў, у ай­чын­най ма­шы­на­бу­даў­ні­чай га­лі­не сён­ня за­ка­заў больш, чым маг­чы­ма вы­ра­біць. "Гэ­та агуль­ная праб­ле­ма для на­шых гі­ган­таў. Бы­ло б больш аба­рот­на­га ка­пі­та­лу, мы б знач­на эфек­тыў­ней за­гру­зі­лі вы­твор­часць", — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Ся­маш­ка. Ра­зам з тым ён вы­ка­заў над­зею, што да кан­ца го­да за­ха­ва­ец­ца іс­ну­ю­чы тэмп рос­ту пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці, які за два ме­ся­цы дай­шоў да ад­зна­кі 103,1%, за тры ме­ся­цы — 104,3%, за ча­ты­ры — 105,4%.

Ка­жу­чы пра кроп­кі рос­ту, ві­цэ-прэм'­ер на­га­даў, што ад­ноў­ле­ны аб'­ёмы па­ста­вак ра­сій­скай наф­ты. "У дру­гім паў­год­дзі бу­дзе знач­на больш эфек­тыў­на пра­ца­ваць "Бел­наф­та­хім" па ад­но­сі­нах да мі­ну­ла­га го­да, ка­лі ад­бы­ло­ся рэз­кае зні­жэн­не па­ста­вак наф­ты. Сё­ле­та мы толь­кі па­ча­лі на­рошч­ваць аб'­ёмы. Дру­гое паў­год­дзе і па аб'­ёме, і па экс­пар­це шмат у чым бу­дзе вы­зна­чаль­ным", — рас­тлу­ма­чыў Ула­дзі­мір Ся­маш­ка.

Так­са­ма ён рас­па­вёў, што не паз­ней кан­ца чэр­ве­ня ў кра­і­не па­він­ны ўвес­ці ў строй і пра­вес­ці кант­роль­ныя вы­пра­ба­ван­ні пер­шай пра­мыс­ло­вай пар­тыі лег­ка­вых аў­та­ма­бі­ляў, якія бу­ду­юц­ца на за­вод­зе "Бел­Джы". Ула­дзі­мір Ся­маш­ка ад­зна­чыў, што бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты на за­вод­зе вы­ка­на­ныя на 99,3%. Тэх­на­ла­гіч­нае аб­ста­ля­ван­не для асноў­ных і да­па­мож­ных вы­твор­час­цей па­стаў­ле­на на пля­цоў­ку, зман­ці­ра­ва­на і прак­тыч­на ад­ла­джа­на. Тры ба­за­выя цэ­хі: звар­кі, афар­боў­кі і кан­чат­ко­вай збор­кі, вы­пра­ба­ван­ня, па­вод­ле ацэ­нак спе­цы­я­ліс­таў, бу­дуць га­то­выя да пра­вя­дзен­ня тэс­таў ужо 15 чэр­ве­ня. Да­лей за трое су­так бес­пе­ра­пын­най ра­бо­ты па­він­на быць са­бра­на 222 аў­та­ма­бі­ля. Тэс­ці­ра­ван­не да­зво­ліць пра­ве­рыць пра­цу ўсіх цэ­хаў, якасць збор­кі па ўсіх па­ра­мет­рах. "Да кан­ца го­да мы па­він­ны мець прад­пры­ем­ства ма­гут­нас­цю 60 ты­сяч аў­та­ма­бі­ляў у год. Ка­лі про­да­жы пой­дуць доб­ра, на за­вод­зе за­кла­дзе­ны па­тэн­цы­ял на вы­пуск 120 ты­сяч аў­та­ма­бі­ляў што­год", — рас­тлу­ма­чыў ві­цэ-прэм'­ер. У перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца за­бяс­пе­чыць уз­ро­вень ла­ка­лі­за­цыі вы­твор­час­ці не менш за 50%.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Krуzhеvісh@zvіzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.