Вы тут

6-я паліклініка Ленінскага раёна Мінска абслугоўвае 33 тысячы чалавек


6-я паліклініка Ленінскага раёна Мінска, якая ў маі адзначае сваё 70-годдзе, абслугоўвае 33 тысячы чалавек. Нягледзячы на капітальны рамонт, прыём грамадзян працягваецца. Будынак ужо абноўлены, запланавана і замена ўсяго абсталявання. На базе ўстановы дзейнічаюць некалькі раённых цэнтраў — уралагічны, кардыялагічны, рэўматалагічны, анкалагічны, гастраэнтэралагічны. Вузкія спецыялісты, якія там працуюць, даступныя і па платных паслугах. Што да паліятыўнай дапамогі, то работнікі паліклінікі могуць наведваць хворага дома, каб пацікавіцца яго становішчам, забяспечыць прызначанае хоспісам лячэнне.


— У даўрачэбным і працэдурным кабінетах, клініка-дыягнастычнай лабараторыі дзейнічае электронная чарга, — тлумачыць галоўны ўрач 6-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Алена ПУЦЫЛА. — Амбулаторныя электронныя карткі пачнём уводзіць пасля камп'ютарызацыі ўсіх працоўных месцаў, што павінна адбыцца па завяршэнні рамонту. Можна меркаваць, што першымі гэта ацэняць маладыя пацыенты, дарэчы, яны ўжо даволі актыўна заказваюць талоны да ўрача праз інтэрнэт. Аднак каля 40 працэнтаў нашых пацыентаў — людзі пажылыя, і, на шчасце, ім не даводзіцца стаяць у чэргах нават каля рэгістратуры. Можа быць, некалькі хвілін, калі адразу некалькі чалавек прыязджае ў паліклініку на гарадскім транспарце. Укамплектаванасць участковымі тэрапеўтамі ў нас добрая, таму абследаванне і лячэнне даступнае кожнаму пацыенту.

Паводле новых правілаў, людзі з 1-й і 2-й дыспансернымі групамі здароўя могуць праходзіць дыспансерызацыю адзін раз на два гады, з 3-й групай (хранічнымі захворваннямі) — па-ранейшаму штогод. Але калі чалавек зацікаўлены ў сваім здароўі, нішто не перашкаджае яму часцей наведвацца да спецыялістаў. Тым больш гэта нескладана: дастаткова зрабіць флюараграфію, здаць аналізы крыві і мачы, зрабіць кардыяграму, а літаральна на наступны дзень можна прыйсці да тэрапеўта, які растлумачыць вынікі і дасць рэкамендацыі. Калі будзе неабходнасць у далейшых абследаваннях, то іх прызначыць спецыяліст. Сам сабе пацыент не павінен нічога прызначаць: у лепшым выпадку ўпустую патраціць грошы. Меддапамога на ўзроўні паліклінікі сёння абсалютна даступная — пачынайце заўсёды з візіту да свайго ўчастковага ўрача.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паліклініка без чэргаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.