Вы тут

Беларускі дзіцячы хоспіс пачне новую выязную праграму


Беларускі дзіцячы хоспіс пачынае гэтай восенню новую выязную праграму «Мабільная паліятыўная абілітацыя».


Прычынай распрацоўкі праграмы стала адсутнасць комплекснай рэабілітацыі для дзяцей «без рэабілітацыйнага патэнцыялу». Гэта вельмі цяжкія пацыенты, чый тэрмін жыцця абмежаваны, у каго ёсць захворванне, якое пагражае жыццю. А такіх нямала — анкалагічныя, метабалічныя, храмасомныя, генетычныя, ВІЧ/СНІД і г. д. — і таму яны пераведзены ў паліятыўную групу. У такіх выпадках гэта ўжо не рэабілітацыя ў поўным сэнсе слова, а менавіта абілітацыя, якая паляпшае якасць жыцця і пацыента, і яго блізкіх. Не сакрэт, што звычайныя рэабілітолагі не валодаюць навыкамі работы з гэтай катэгорыяй дзяцей. Тое, што спрабуюць прымяняць, прычыняе пацыентам боль, стрэс і страх. Але ўсё можа быць іначай.

Сёння ў краіне каля 3 тысяч дзяцей, а па неафіцыйных звестках — каля 5 тысяч (на жаль, дакладнай статыстыкі менавіта па такіх пацыентах не існуе, дзяржаўны рэгістр будзе стварацца па меры рэалізацыі праграмы) маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе. Такую дапамогу можна аказваць у спецыялізаваных установах, медустановах і дома. Прыярытэтным ва ўсім свеце з'яўляецца аказанне паліятыўнай дапамогі дома, што найбольш зручна для ўсёй сям'і.

Пад апекай Беларускага дзіцячага хоспіса знаходзіцца толькі невялікая частка — ад 150 да 250 сем'яў, якія жывуць у Мінску. Спецыялісты хоспіса азнаёміліся з перадавымі практыкамі дзякуючы брытанскім фізіятэрапеўтам і таксама вырашылі ўкараніць абілітацыю дома, каб усе дзеці, якім неабходна фізічная тэрапія, атрымлівалі яе — незалежна ад месца пражывання сям'і. Адна з кампаній праводзіць зараз збор грашовых сродкаў на набыццё аўтамабіля.

— Аўтамабіль са спецыяльным абілітацыйным абсталяваннем і двума фізіятэрапеўтамі будзе выязджаць у горад або іншы населены пункт на пяць працоўных дзён, — тлумачыць дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса Ганна ГАРЧАКОВА. — Мясцовыя каардынатары падрыхтуюць тым часам спісы дзяцей, да 12 чалавек, якім неабходна паліятыўная абілітацыя. Нашы спецыялісты будуць праводзіць на месцы кансультацыі, працаваць з дзецьмі, навучаць бацькоў і мясцовых спецыялістаў. Індывідуальны гадавы план абілітацыі ўключае пры неабходнасці і знаходжанне ў стацыянары або аддзяленні дзённага знаходжання Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. Праз тыдзень схема паўтараецца, але ўжо ў іншай кропцы вобласці, а пасля і ў іншай вобласці. У будучым мы плануем запусціць 2—3 аўтамабілі, каб ахапіць такой праграмай як мага большую колькасць дзяцей.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ратавальны аўтамабіль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.