Вы тут

Чытачка Валянціна Гаміна: «Звязда» — газета-інтэлектуалка


Валянціна Гаміна, супрацоўнік Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага:

— З першага разу газету цалкам не чытаю. Люблю адразу прагледзець увогуле, каб адчуць яе інфармацыйную аўру, настройваю свой чытацкі інтарэс.

«Звязда», на мой погляд, газета-інтэлектуалка, інфарматарка жыцця не толькі Беларусі, але ўсяго свету. Тут знаходзяць сваё месца актуальныя матэрыялы жыцця грамадства з усіх куткоў Беларусі, тэмы самыя розныя. Мяркую, што 100-гадовы вопыт працы таксама дапамагае ў гэтым.

Яна ж яшчэ і газета-барацьбіт, газета-партызанка, двойчы ардэнаносная працаўніца. А яшчэ сёлета спаўняецца 90 гадоў, як яна друкуецца на беларускай мове.

Чытаю не толькі так званы «афіцыёз». Калі што не ідзе да ладу, перачытваю старонкі «Хто каго» ці «Вясёлыя гісторыі чытачоў». Во дзе скарбніца народнай смакавітай гаворкі, прыказак, жарту для добрага настрою! Напрыклад: «Не гаруй ты, мілка, дужа, што нясу табе не ружы». Так могуць перагаварыць адзін аднаго толькі беларусы. Дарэчы, а чаму «Звяздзе» не выдаць зборнік розных народных перагаворак, а можа, вясёлых гісторый? Дзеля добрага настрою людзей.

Захапляюся таленавітымі фотаздымкамі: сюжэтнымі, партрэтнымі з прыгожымі тварамі людзей, з прыродай нашай роднай старонкі. І за гэта ўсё шчыры дзякуй звяздоўцам.

Загаловак у газеце: «Дзеля добрага настрою людзей...»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.