Вы тут

Ці любіце Вы Толкіна?


Ці любіце Вы Толкіна?

Дакладней, ці любіце Вы Толкіна так, як “М”ы?

18 мая разам з беларускім  фандомам “Уладар Пярсцёнкаў” (LOTRby) мы ад душы павесяліліся ў прасторнай актавай зале бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Далучыліся да нас і lotr-аўцаў навучэнцы Сувораўскага вучылішча і Мінскага каледжа гандлю. Разам мы: елі мордарскі хлеб (па рэцэпце Антона Яфрэмава), запівалі эльфійскім здравурам (па рэцэпце “Крыніцы”), пазіравалі ў шаломах урук-хаяў, слухалі вершы Толкіна, праходзілі анкетаванне, гадалі на рунах і — самае галоўнае — адказвалі на пытанне: “Што такое фантастыка?”

А яшчэ, вядома, любаваліся вобразам князёўны Йовін (у выкананні Віты Кукобнікавай) і жахаліся загадкавым назгулам. Назгул, праўда, трапіўся зусім дабрадушны, пацыфіст і аматар паветраных шарыкаў.

Усе разам мы ўважліва прагарталі чацвёрты нумар “Маладосці” і пачулі расповед пра яго, так бы мовіць, з першых вуснаў — ад Кацярыны Светластражавай і Маргарыты Латышкевіч. І іх рукамі “М”ы ўручылі шаноўным талкіністам памятны дыплом ад РВУ “Выдавецкі дам “Звязда” — таму што LOTRby вялікія малайцы.

 

А яшчэ, між іншым, “М”ы здолелі зазірнуць у будучыню. І пачулі вершы з шостага нумара нашага часопіса – ад Марыны Дубень:

– Я люблю цябе, красавік, я бязбожна цябе люблю.

“М”ы таксама любім красавік. І шчыра дзякуем усім, хто быў з намі!

Трымайце сваю “Маладосць” бліжэй да сэрца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».