Вы тут

Кітайцы ўкладаюць грошы ў горад над Нёманам


Інвестар з КНР пачынае рэканструкцыю адной з найбуйнейшых гродзенскіх гасцініц.

Лёс шматпавярховага аб'екта доўгі час не вырашаўся, што адбілася на яго стане. Калідоры і пакоі страцілі належны выгляд. Аб'ект сем разоў выстаўляўся на аўкцыён, пакуль яго не набыла кітайская Гандлёва-прамысловая карпарацыя «Цюань Шэн» з правінцыі Ганьсу.


Новым уладальнікам гасцініца 1984 года пабудовы абышлася ў 3 млн долараў. За год зроблена праектна-каштарысная дакументацыя будынка, рэканструкцыя якога прадугледжвае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі. Згодна з праектам тут размесціцца гасцінічна-рэстаранны комплекс. Як паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва кітайскай кампаніі ў Беларусі Лю Хаамін, гродзенскі гатэль увойдзе ў сетку кітайскіх гасцініц Есhеng. Цяпер вядзецца пошук генеральнага падрадчыка, выбар якога вызначыцца праз тэндар. Работы па ўзнаўленні плануецца пачаць з дэмантажу вокнаў і дзвярэй. Паводле праекта, усе малыя нумары пашырацца. Усяго будзе іх добраўпарадкавана 110. Некалькі паверхаў адыдуць пад арэнду офісаў.

Яшчэ адзін кітайскі інвестар з правінцыі Ганьсу стварае ў Гродне Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны. Пад гэты аб'ект адведзены будынак былой малочнай кухні, дзе ўжо пачалася рэканструкцыя. Плануецца, што цэнтр адкрыецца сёлета. Дарэчы, інвестар, а гэта кампанія «Сігікоп-Бел», разглядае пытанне аб набыцці праз аўкцыён зямельнага ўчастка для будаўніцтва камерцыйнага жылля.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».