Вы тут

Гуманітарнае супрацоўніцтва: рэчаіснасць і перспектывы


У Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі 5 чэрвеня пройдзе круглы стол Міністэрства інфармацыі нашай краіны, прысвечаны пытанням гуманітарнага, медыйнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Да размовы пра міждзяржаўныя культурныя, літаратурныя стасункі запрошаны беларускія і расійскія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва, кіраўнікі мас-медыя краін СНД. Сваімі меркаваннямі па розных праблемах, вырашэнне якіх аднолькава важнае і для Беларусі, і для Расіі, падзеляцца дырэктар выдавецтва «Художественная литература» Георгій Прахін, галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў, старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота і іншыя. А ў пярэдадзень круглага стала — 3 чэрвеня — беларускія кнігавыдаўцы адкрыюць свой стэнд на прэстыжнай выстаўцы «Кнігі Расіі», якая па традыцыі пройдзе на Краснай плошчы расійскай сталіцы. Сярод навінак, якія прывязуць у Маскву беларускія выдаўцы, арганізатары кніжнага гандлю, — кнігі пра Францыска Скарыну, выданні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.