Вы тут

Жарко: Работу складаных падлеткаў трэба падтрымліваць і развіваць


Практыку работы складаных падлеткаў у студатрадах трэба падтрымліваць і развіваць. Пра гэта заявіў Васіль ЖАРКО, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, падчас пасяджэння Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Беларусі.


Падчас пасяджэння разглядаліся пытанні аб прафілактычнай рабоце з навучэнцамі прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама вопыт работы ў студэнцкіх атрадах з падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў Камісіі. «Колькасць правапарушэнняў, здзейсненых непаўналетнімі, па выніках чатырох месяцаў у бягучым годзе знізілася на 15% у параўнанні з мінулым годам — з 711 да 599. Амаль палова з гэтых злачынстваў здзейснена навучэнцамі ліцэяў і каледжаў. У асноўным імі ўчыняюцца крадзяжы — 40%, хуліганствы — 19% і незаконны абарот наркотыкаў — 8,6%», — паведаміў віцэ-прэм'ер. Для выпраўлення сітуацыі, лічыць Васіль Жарко, трэба задзейнічаць усе рэзервы — сям'ю, педагогаў, разумна выбудаваць індывідуальную работу з навучэнцамі, неабходна ацаніць эфектыўнасць работы сацыяльна-педагагічных, псіхалагічных службаў устаноў адукацыі.

Аднак і ў гэтай сферы існуюць пэўныя хібы. Часам пад выглядам студэнцкіх атрадаў афармляюцца індывідуальнае працаўладкаванне навучэнцаў, часовая працоўная занятасць, арганізаваная за кошт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. «Па звестках Генеральнай пракуратуры, толькі ў мінулым годзе ў горадзе Мінску было выяўлена 40 фармальных студэнцкіх атрадаў колькасцю каля 1000 чалавек. Мінадукацыі неабходна забяспечыць больш жорсткі і дзейсны кантроль такіх пытанняў», — падсумаваў Васіль Жарко.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Праца дапамагае выправіцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».