Вы тут

Брытанская сям'я прадала ўсю маёмасць дзеля падарожжа


Брытанская сям'я Фішэр прадала ўсю маёмасць і адправілася ў кругасветнае падарожжа, каб знайсці ідэальную для жыцця краіну.


Сужэнцы Клэр і Ян з Уэльса рашыліся на працяглую паездку пасля вяртання з адпачынку. Акрамя таго, на іх рашэнне змяніць жыццё паўплывала смерць блізкага сябра. Пара вырашыла прадаць усю сваю маёмасць і накіравацца ў падарожжа з дзецьмі — трохгадовай Мэдзісан і пяцігадовым Каланам. «Мы склалі план паездкі на восем месяцаў. Затым мы вернемся, каб пабачыцца з сям'ёй і сябрамі, а пасля, магчыма, працягнем нашу вандроўку», — адзначыла Клэр. У паездцы пара шмат здымае, і здымкамі дзеліцца ў сваіх акаўнтах. Клэр працуе бізнес-трэнерам, а Ян заняты ў СМІ. Падчас падарожжа пара штодня вылучае час на навучанне дзяцей.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: У пошуках ідэальнай краіны

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.