Вы тут

Акцыя ад "Маладосці"!


 

"Маладосць" запрашае зацікаўленых паўдзельнічаць у акцыі да сёлетняга Дня Пісьменства – «Падарунак Песнярам»!

Два вершы – Янкі Купалы  і Якуба Коласа – чакаюць  сваіх перакладчыкаў на розныя мовы свету. Падборка перакладаў (разам з арыгінальнымі творамі і сціслымі каментарамі перакладчыкаў) будзе змешчаная ў восьмым нумары «Маладосці» за гэты год.

Звяртацца з пытаннямі і дасылаць свае пераклады можна на e-mail нашага часопіса: maladost@zviazda.by

Прапанаваныя творы класікаў:

***

Якуб Колас

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен!

Есць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай.

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

 

***

Янка Купала

...О так! Я  — пралетар!..

Яшчэ учора раб пакутны –

Сягоння я зямлі ўладар

I над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы свет,

Ад родных ніў я адвярнуўся –

Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:

Мне сняцца сны аб Беларусі!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».