Вы тут

Бабуля правяла ў лесе тры дні


Хоцімскія міліцыянеры знайшлі 87-гадовую бабулю, што заблукала ў лесе, жывой і здаровай.


Пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка Хо­цім­ска­га РА­УС ма­ёр мі­лі­цыі Дзміт­рый СЁ­МАЧ­КІН і знік­лая На­стас­ся ПІЎ­ЧАН­КА.

— Дачка пенсіянеркі, якая патэлефанавала ў Хоцімскі РАУС, была ў разгубленасці. Яе маці ніколі вось так не сыходзіла з дому, — расказвае падрабязнасці гісторыі афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір СІНКЕВІЧ. — Да вышуку, акрамя Хоцімскага аддзела ўнутраных спраў, падключыліся супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама, Клімавіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС і ратавальнікі. Апытанне жыхароў вёскі ніякай карыснай інфармацыі не дало, а службова-вышуковы сабака ўзяць след не змог. Халоднае надвор'е, складаны ландшафт мясцовасці і багатая расліннасць таксама былі супраць нас.

І толькі 11 мая, пасля двух дзён беспаспяховых пошукаў, група пад кіраўніцтвам першага намесніка начальніка Хоцімскага РАУС Дзмітрыя Сёмачкіна, нарэшце, знайшла зніклую. Старая ляжала пад кустамі. На пытанне Дзмітрыя Мікалаевіча, ці жывая яна, жанчына нечакана спыталася: «Ой, хлопчыкі, а колькі зараз часу?» Пенсіянерку аператыўна даставілі ў Хоцімскую раённую бальніцу, адкуль пасля поўнага абследавання адпусцілі дадому. Неверагодна, але трое сутак на холадзе без ежы і вады не нанеслі значнай шкоды здароўю Настассі Якімаўны. Вось толькі адказаць, куды і навошта яна адправілася, бабулька так і не змагла.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Тры дні ў лесе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».