Вы тут

Тыдзень бэзу стартуе ў Цэнтральным батанічным садзе 19 мая


І хоць за­цяж­ная і ха­лод­ная вяс­на ад­су­ну­ла сё­ле­та свя­та бэ­зу на не­каль­кі тыд­няў, ёсць усе пры­кме­ты та­го, што да вы­хад­ных дзён бэ­за­выя кус­ты рас­квіт­не­юць.


Но­вы бе­ла­рус­кі сорт бэ­зу "Мін­ская пры­га­жу­ня".

Да­рэ­чы, зна­ка­мі­тая ка­лек­цыя бэ­зу ба­та­ніч­на­га са­ду на­ліч­вае больш як 250 сар­тоў, у тым лі­ку вель­мі рэд­кія сар­ты ай­чын­най і су­свет­най се­лек­цыі. Шэ­раг сар­тоў уво­гу­ле ма­юц­ца толь­кі ў Цэнт­раль­ным ба­та­ніч­ным са­дзе. У 2015 го­дзе ў рэ­естр ра­я­ні­ра­ва­ных сар­тоў быў уклю­ча­ны но­вы сорт бэ­зу "Мін­ская пры­га­жу­ня". Ка­лек­цыя за­слу­жа­на ад­не­се­на да на­цы­я­наль­ных зда­быт­каў і ўклю­ча­на ў афі­цый­ны ка­дастр ахоў­ных ка­лек­цый Бе­ла­ру­сі.

Увесь ты­дзень, што­дня з 13 да 15 га­дзін на­вед­валь­ні­каў ча­ка­юць ці­ка­выя су­стрэ­чы з ку­ра­та­рам ка­лек­цыі бэ­зу, кан­ды­да­там бія­ла­гіч­ных на­вук На­тал­ляй Ма­ке­дон­скай, эк­скур­сіі па бэ­за­вым са­дзе і кан­суль­та­цыя па до­гля­дзе за гэ­тай цу­доў­най рас­лі­най.

Але са­мае ці­ка­вае і на­сы­ча­ная па­дзея тыд­ня ад­бу­дзец­ца 20 мая ў вы­гля­дзе куль­тур­на-асвет­ніц­кай ак­цыі "Бэз — кры­ні­ца на­тхнен­ня". У рам­ках ме­ра­пры­ем­ства бу­дзе прад­стаў­ле­ны ўні­каль­ны пар­фу­мер­ны бар — 180 во­да­раў роз­ных кам­па­зі­цый, ся­род іх — больш як 15 ад­цен­няў бэ­за­ва­га. Так­са­ма ад­бу­дзец­ца прэ­зен­та­цыя во­да­ру "Па­вет­ра", які з'яў­ля­ец­ца аро­ма-сім­ва­лам Бе­ла­ру­сі. Фор­му­лу гэ­тай пар­фу­мы рас­пра­ца­ва­ла гу­ру су­свет­най пар­фу­ме­рыі, ура­джэн­ка Бе­ла­ру­сі Са­фія Грос­ман у па­мяць аб ра­дзі­ме.

Пра­гра­ма свя­та ўклю­чае дэ­фі­ле ма­дэ­ляў з бэ­за­вы­мі ак­се­су­а­ра­мі ад пра­фе­сій­ных фла­рыс­таў, не­звы­чай­ны май­стар-клас "Псі­ха­ло­гія ко­ле­ру — сем ад­цен­няў бэ­зу", мас­тац­кі пле­нэр "На­тхняль­ны бэз", флэш­моб "Бэ­за­вае ма­ро­жа­нае", про­даж са­джан­цаў бэ­зу ў кра­ме ба­та­ніч­на­га са­ду і ін­шыя яр­кія мо­ман­ты.

Не­за­быў­ную ат­мас­фе­ру свя­та да­па­мо­жа ства­рыць сім­фа­ніч­ны ар­кестр Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жо­ра Ула­дзі­мі­ра Авад­ка.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?