Вы тут

Трапіць у модныя сеткі


Як прайшоў чарговы беларускі Тыдзень моды.


Напачатку мая Мінск стаў цэнтрам прыцягнення прыгажуць з усёй краіны. 14 сезон Belarus Fashion Week сабраў больш за 60 мадэльераў і незлічоную колькасць гасцей. Свабодных месцаў у зале не было ( прычым у будні і ў выходныя!). Госці рабілі сэлфі, абмяркоўвалі апошнія навіны моднай індустрыі і сачылі за самымі “салодкімі” трэндамі.

Навінка вясновага моднага сезону ВFW -- fashion-інсталяцыя. Прэзентацыі капсульных калекцый маладых дызайнераў нагадвалі спектаклі з мудрагелістымі дэкарацыямі і сабралі шмат гледачоў. Для такога шоў трэба менш адзення, чым для паўнавартаснай калекцыі, з якой выходзяць на подыум. Ды і знікаюць самі мадэлі  не ў імгненне вока – разглядай ды ацэньвай.

Шмат паказаў аддалі менавіта беларускім дызайнерам. Гледачы пераканаліся: наша мода прывабная, даступная, папулярная. Адзенне не толькі на любы густ, але і на любы кашалёк. Дарэчы, купіць “гарачыя” навінкі акурат з паказаў можна ў сталічным ТЦ, дзе адкрыўся SHOWROOM Belarus Fashion Week.

Але і пра замежых гасцей не забыліся. Італьянскі дызайнер Лучыяно Парысі прывёз у Мінск бунтарскую калекцыю "WHO DARES WINS". Малады хлопец здзіўляў гледачоў іранічнымі надпісамі на адзенні і яркімі колерамі. Ды і ад самаго Лучыяно вачэй было не адвесці --  вялізныя завушніцы,  нашыйнік з шыпамі, а на  чырвонай футболцы -- серп і  молат.

Новыя зоркі ў айчынай модзе запаліў традыцыйны конкурс маладых дызайнераў New Names BFW. З васьмі фіналістаў пашчасціла тром. У намінацыі «Лепшая мужчынская калекцыя» перамаглі Эно Эніекпон і Юлія Акула. Лепшай жаночай калекцыяй назвалі дуэт Алёны Кароль і Аляксандра Шпунтавога. У хуткім часе яны распрацуюць разам з вядомым айчынным брэндам Mark Formelle  мужчынскую і жаночую калекцыю адзення і запусцяць яе ў вытворчасць. 

Фінальным акордам Тыдня моды стаў конкурс «Fashion Aids Line». Прайшоў ён пад дэвізам: “Ведаць свой ВІЧ-статус -- модна! ”. 22 дызайнера, натхнёныя сімвалам ЮНЭЙДС (чырвонай стужкай з беларускім арнаментам) стварылі адмысловыя строі, каб яшчэ раз звярнуць увагу на праблему барацьбы з ВІЧ / СНІДам.

Сяргей Кручынін, кансультант па камунікацыі і працы з грамадскасцю ЮНЭЙДС у Беларусі, адзначыў, што такія акцыі дапамагаюць нам зразумець, што ВІЧ-інфекцыя не смяротны прысуд, а хранічнае захворванне:

-- На жаль, мы ўсё яшчэ змагаемся за правы людзей, якія жывуць з ВІЧ. Нашы мадэлі выходзілі на подыўм у масках.  Гэта адметны знак, бо шматлікія людзі са станоўчым ВІЧ-статусам  адчуваюць сябе небяспечна. Мы павінны іх падтрымаць.

Гран-пры атрымалі адразу тры адметныя вобразы ад Historia Naturalis, ScapegoaT_404 і Davidova. Ужо ў настыпным годзе дызайнеры прадставяць свае калекцыі на міжнароднай канферэнцыі па ВІЧ ў Маскве і паўдзельнічаюць у майстар-класе ад аднаго з заканадаўцаў моды:  Вікторыі Бэкхэм альбо Кэнэт Коўл.

А мы будзем чакаць восені, каб з галавой акунуцца ў новы сезон моднага фестывалю.

Фота: прэс-цэнтр Belarus Fashion Week 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».