Вы тут

Члены Савета Рэспублікі правялі сустрэчы і прамыя лініі з грамадзянамі


Апошнім часам сенатары правялі шэраг сустрэч з выбаршчыкамі. Традыцыйна грамадзян хвалявалі пытанні бытавога плану — ад цэн на бульбу да жыллёвых пытанняў.


Аксана Кавалькова, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы №16 Мазыра, правяла асабісты прыём грамадзян Мазырскага раёна. Выбаршчыкі звярталіся па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін, жыллёва-камунальных паслуг. Прамую лінію з жыхарамі Мастоўскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага раёнаў правёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько. Людзей цікавілі пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, дзіцячых пляцовак, грэйдзіравання дарог і вуліц, цэн на бульбу, малако і хлеб, працаўладкавання, жыллёвага заканадаўства, страхавога і працоўнага стажу, ачысткі вады.

Юрый Дзяркач, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, правёў прамую лінію з насельніцтвам рэгіёна, падчас якой уздымаліся пытанні ўдасканалення сацыяльнай інфраструктуры вобласці, медыцынскага абслугоўвання. Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, правяла асабісты прыём грамадзян, падчас якога былі ўзняты пытанні аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Людзі людзям патрэбныя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.