Вы тут

Будучыня за сумеснымі беларуска-расійскімі прадпрыемствамі


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з дэлегацыяй Растоўскай вобласці прапанаваў развіваць не толькі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, але і рабіць стаўку на больш прасунутыя формы інтэграцыі.


Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ва ўмовах адкрытых эканомік існуюць фактары, не залежныя ад нашых краін, якія ўплываюць на гандаль. Каб выходзіць на больш стабільнае ўзаемадзеянне і станавіцца партнёрамі, трэба адкрываць сумесныя беларуска-расійскія кампаніі. «Безумоўна, інвестыцыйная дзейнасць — у гэтым будучыня».

Па выніках сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі разам са старшынёй Заканадаўчага сходу Растоўскай вобласці Аляксандрам ІШЧАНКАМ падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Заканадаўчым Сходам Растоўскай вобласці Расіі. «Дэпутацкае братэрства стварае добрую падтрымку для таго, каб рашэнні, якія выпрацаваны на вышэйшым, на высокім узроўнях, рэалізоўваліся», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Іншы перспектыўны кірунак супрацоўніцтва — навуковая сфера. Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу расійскіх навукоўцаў у праграмах і праектах Беларусі на роўных умовах. І наадварот. Цяпер «бюджэтны рубель не мае права перасякаць мяжу». Але калі мы гаворым пра тое, што расіяне нам не іншаземцы, то можна разгледзець іх допуск да конкурсу на ўдзел у бюджэтных праграмах. Сінергетычны эффект ад такога супрацоўніцтва будзе нашмат большы.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Больш інвестыцый

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.