Вы тут

Адвакаты бясплатна пракансультуюць людзей з інваліднасцю


З 15 па 21 мая ў Беларусі праходзіць V Тыдзень даступнасці, арганізаваны «Офісам па правах людзей з інваліднасцю».


Мэта гэтага комплексу мерапрыемстваў — павышэнне ўвагі да праблемы даступнасці для людзей з інваліднасцю з улікам Канвенцыі аб правах інвалідаў. Сёлета даступнасць разглядаецца ў першую чаргу ў фокусе свабоды ад дыскрымінацыі. Таму слоган мерапрыемства абазначаны наступным чынам — «Ад даступнасці да роўнасці».

Круглыя сталы, майстар-класы, публічныя лекцыі ад міжнародных экспертаў, тэматычныя кінапаказы... Сёлета не абыдзецца і без Форуму даступнасці, які будзе праходзіць у абноўленым фармаце. Кульмінацыяй мерапрыемства стане тэматычны фестываль у Лепелі.

У рамках Тыдня даступнасці па ўсёй краіне пройдуць і бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для людзей з інваліднасцю. Кансультацыю змогуць атрымаць людзі з інваліднасцю І, ІІ і ІІІ груп. Таксама могуць звяртацца сем'і, што выхоўваюць дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, якія маюць інваліднасць.

Мінская гарадская калегія адвакатаў правядзе бясплатны прыём грамадзян з інваліднасцю 17—18 мая. У Мінскай вобласці акцыя пройдзе 16 мая, у Брэсцкай і Гомельскай — 17 мая, у Гродзенскай — 18 мая, у Віцебскай вобласці — 19 мая.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?