Вы тут

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Наваз Шэрыфа ў Беларусь


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Пакістана Наваз Шарыфам у Пекіне на палях форуму “Адзін пояс, адзін шлях” запрасіў яго наведаць разам з сям'ёй Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 


"Дзякуй, што памятаеце нюансы і дэталі нашай сустрэчы ў Мінску. Калі Гасподзь і Алах дасць, мы з Вамі сустрэнемся ў пачатку жніўня зноў у Мінску. Мы Вас чакаем. Толькі я хачу, каб Вы больш пабылі ў нас у Беларусі, каб я змог вам паказаць не толькі нашы магчымасці ў сферы вытворчасці, асноўных напрамкаў нашага супрацоўніцтва, але і хараство гэтага кавалачка зямлі ў цэнтры Еўропы ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "У нас будзе што абмеркаваць падчас Вашага візіту", - заўважыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што Наваз Шарыф наведае Беларусь разам са сваёй сям'ёй. 

У сваю чаргу Прэм'ер-міністр Пакістана падкрэсліў, што рады ў чарговы раз сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, а апошні візіт у беларускую сталіцу выклікае ў яго толькі самыя цёплыя ўспаміны. "За вельмі кароткі прамежак часу нам удалося падняць ўзаемаадносіны Беларусі і Пакістана на вельмі высокі ўзровень. Безумоўна, такіх тэмпаў мы дасягнулі дзякуючы нашым асабістым адносінам. Вы з'яўляецеся падмуркам дадзеных адносін, і мы можам з поўным правам гэтым ганарыцца", - заявіў ён. Наваз Шарыф прызнаўся, што з нецярпеннем чакае чарговага візіту ў Беларусь. "Дзякуй за асобнае запрашэнне для маёй сям'і. Безумоўна, яна далучыцца да мяне, і нарэшце-то дзве сям'і сустрэнуцца ў поўным складзе", - дадаў ён. 

Кіраўнікі дзвюх краін сышліся ў меркаванні, што рэгулярны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях дазволіць здзейсніць прарыў у двухбаковых адносінах. Трывалыя палітычныя сувязі, перакананыя яны, павінны надаць штуршок і дынамічнаму развіццю эканамічнага ўзаемадзеяння. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф канстатавалі паглыбленне парламенцкага ўзаемадзеяння і дамовіліся развіваць яго яшчэ больш эфектыўна. Асабліва была адзначана дзейнасць пакістанска-беларускіх груп дружбы, якія служаць важнымі звёнамі ў наладжванні кантактаў паміж людзьмі. 

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё прамысловай кааперацыі, існуючыя праекты і перспектывы стварэння новых сумесных прадпрыемстваў у Пакістане. Беларусь заклікае больш актыўна праводзіць работу ў гэтым кірунку. Яшчэ адной тэмай перамоваў сталі пастаўкі беларускіх прадуктаў на пакістанскі рынак, дзе яны вельмі запатрабаваныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».