Вы тут

На «Еўрабачанні-2017» перамагла Партугалія


Крыштальны мікрафон «Еўрабачання» партугальцу Сальвадору Сабралу прынесла песня «Amar Pelos Dois» («Любові хопіць на дваіх»), якую напісала яго сястра Луіза. Па выніках галасавання ён набраў 758 балаў.


У выступленні артыста галоўны акцэнт быў зроблены на выкананні песні: яно суправаджалася светлавымі эфектамі на галоўнай сцэне, а гледачы засвяцілі ўсю залу ліхтарыкамі на тэлефонах. Партугалец апошнім з удзельнікаў конкурсу прыехаў у Кіеў толькі на адкрыццё «Еўрабачання» 7 мая і не прымаў удзел у рэпетыцыях з-за парока сэрца, якім пакутуе з дзяцінства. СМІ пісалі, што да канца года 27-гадоваму спеваку неабходна знайсці донара.

Другое месца заняў Крысціян Костаў з Балгарыі, які набраў 615 балаў.

Група з Малдовы SunStroke Project размясцілася на трэцім месцы, набраўшы 374 балы.

Таксама ў пяцёрцы лепшых Бельгія і Швецыя. Галоўны фаварыт конкурсу, італьянец Франчэска Габані, стаў толькі шостым.

Беларусь заняла ў фінале 17-е месца. Арцём і Ксенія, канешне ж, хацелі самага лепшага выніку, але не засмучаныя: «Наша песня прагучала двойчы на «Еўрабачанні», што самае галоўнае. Мы лічым, што гэта важна для нашай мовы, для нашай культуры. Мы стараліся быць сумленнымі ва ўсім і зрабілі ўсё, каб падарыць радасць. Вельмі стаміліся, таму што гэты конкурс велізарнае выпрабаванне для артыстаў. Але ўвесь час адчувалі падтрымку Беларусі, за што хочам сказаць вялікі дзякуй».

Беларусі далі 12 балаў Азербайджан і Украіна.

Нагадаем: фінал міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне2017» прайшоў у Кіеве 13 мая. На сцэну Міжнароднага выставачнага цэнтра выйшлі прадстаўнікі 26 краін.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.