Вы тут

Прэзідэнт даручыў перагледзець графік работы школ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні.


"Нам трэба мяняць графік работы школ. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што некаторыя бацькі выступаюць супраць такога рашэння, але ў першую чаргу неабходна думаць аб здароўі дзяцей, аб тым, як яны засвойваюць у школе матэрыял. "Таму нам трэба ў гэтым плане змяняць сітуацыю, асабліва ў вёсцы. Нават на аўтобусе 5-7 км вязуць дзетак. Ім жа трэба ў шэсць гадзін прачынацца. Гэта хіба нармальна? Дарослы чалавек у шэсць гадзін не можа прачнуцца", - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

"Таму па адукацыі ў нас павінны быць сур'ёзныя зрухі. І да ўступных экзаменаў мы таксама нейкія змяненні ўнеслі, але трэба больш істотна да гэтага падыходзіць", - даручыў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.