Вы тут

Вяртаем валасам прыгажосць пасля “зімовай спячкі”


Вясной ажывае і абуджаецца не толькі прырода, але і наш арганізм. Пасля працяглых халадоў яму, як ніколі, патрэбныя вітаміны і сонечнае цяпло. Асаблівага догляду патрабуюць і нашы валасы.

Як вярнуць валасам прыгажосць і прывабнасць  рассказаў цырульнік Алег Навінскі.


Адсутнасць неабходных нашаму арганізму вітамінаў прыводзіць не толькі да дрэннага настрою, але і да сухасці і ломкасці валасоў. Зімой вы мала рухаліся, мала займаліся спортам і ўжывалі пераважна каларыйную ежу.  Ад такіх часовых звычак прыйдзецца катэгарычна адмовіцца! Максімальна вітамінізуйце сваё харчаванне: уключыце ў штодзённы рацыён марскую рыбу, арэхі, свежую садавіну і гародніну. Піце многа вады. Для таго, каб “узбадзёрыць” арганізм і валасы пасля зімы, не забывайцеся набыць вітамінны комплекс.

Увесну абавязкова наведайце цырульню. Шкада сваёй доўгай касы? Але не варта імкнуцца захаваць сухія, мёртвыя валасы -- гэта марная трата часу і грошай. Даверце ўсё вырашаць майстру, няхай ён абрэжа пашкоджанныя  локаны, якія псуюць вашу прычоску і ўвогуле ўвесь ваш вобраз.

Вядома, што разнастайныя працэдуры ў салоне прыгажосці выдатна ўплываюць на стан вашых валасоў. Але не варта забываць і пра дамашні догляд. Пастарайцеся адмовіцца на некалькі тыдняў ад плойкі, абцужкоў, розных выпроствальнікаў, бязлітасных да валасоў. Калі такой магчымасці няма, то перад укладкай абавязкова наносце на локаны спецыяльныя тэрмаахоўныя сродкі: спрэі, алеі, сывараткі. Пастарайцеся сушыць валасы натуральным чынам, без фена. Спачатку абкруціце іх  ручніком на 5 хвілін, потым распусціце і дазвольце ім павольна высыхаць.

Пасля мыцця карысна папесціць локаны пажыўнай маскай для аслабленых і сухіх валасоў альбо бальзамам з натуральнымі алеямі. Дзеля лепшага эфекту раю змазваць канчыкі валасоў спецыяльнай сыраваткай. Ні ў якім разе не расчэсвайце мокрыя валасы, каб не траўмаваць іх, асабліва густым грэбенем.

Упэўнены, што многія з вас на ўласным прыкладзе заўважылі, што перапады тэмпературы і доўгае нашэнне цёплых шапак не на карысць валасам. Абязводжаная скура галавы становіцца сухой і раздражнёнай, парушаецца водна-салявы баланс, з’яўляеца перхаць. Каб пазбавіцца ад  такой “нязванай госці” і прадухіліць яе далейшае распаўсюджванне,  выбірайце спецыяльны шампунь для сухіх і пашкоджаных валасоў. Пастаўце на палічку ў ванным пакоі маскі з алівай, рыцынай (русск. “касторка”)  або лопухавым алеем. І не забывайцеся імі карыстацца!

Як знайсці свой грабеньчык?

Да выбару грабянца таксама трэба падыходзіць сур’ёзна. Вы ж не хочаце, каб валасы электралізаваліся і блыталіся, а іх кончыкі секліся?

Сёння, напэўна, самай папулярнай расчоскай з'яўляецца масажная шчотка. Яна не толькі якасна расчэсвае валасы, але і масажуе скуру галавы. Амаль універсальны варыянт. Але памятайце, што такі грабянец не падыдзе тым, у каго тлустая скура галавы: масаж  стымулюе працу сальных залоз і таму ў гэтым выпадку будзе толькі на шкоду.

Калі у вас, на зайздрасць сяброўкам, густыя і пышныя валасы, то лепш, каб зубчыкі на грабянцы былі тоўстымі і рэдкімі. Так расчоска не будзе выдзіраць і “калечыць” валасы. А вось уладальніцам тонкіх валосоў параю набыць грабеньчык з частымі і тонкімі зубчыкамі. З яго дапамогай вы зможаце стварыць дадатковы аб'ём пры расчэсванні.

Незаменным памочнікам пры ўкладцы валасоў з’яўляецца брашынг, або круглая шчотка. Брашынг падыходзіць для надання прычосцы пэўнай формы і стварэння аб'ёму. Самыя буйныя з брашынгаў  ідэальна падыйдуць для доўгіх валасоў. Для стварэння прывабных кудзерак выбірайце брашынгі сярэдняга памеру, а больш тонкія расчоскі падыдуць для мадэліравання прычосак з кароткіх валасоў.

Таксама важна звяртаць увагу на тое, з якога матэрыялу зроблены грабянец. Драўляныя не электрызуюць валасы. Але ў іх ёсць адзін  недахоп: за драўлянымі расчоскамі цяжка даглядаць. Пасля мыцця, у лепшым выпадку, яна пацямнее, а можа і парэпацца...

Самы папулярны на сёння варыянт -- пластмасавыя расчоскі. Яны лёгка мыюцца, доўга служаць, іх зручна насіць з сабой. Але ёсць і  тут мінусы. Пластмасавыя расчоскі электрызуюць валасы. Ды і калі зубчыкі дрэнна запаліраваныя і маюць няроўнасці, яны могуць стаць прычынай, напрыклад, пасечаных кончыкаў і ломкасці валасоў.

Добры, якасны грабянец не будзе танным,  але не варта шкадаваць сродкаў на догляд за сваімі валасамі. Хіба ж не прыемна, калі яны заззяюць чароўнай прыгажосцю?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.