Вы тут

Удзельніца ВАВ атрымала дапамогу натарыуса, не выходзячы з дому


Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны 91-гадовая Ніна Бітус атрымала дапамогу натарыуса, не выходзячы з дому. Спецыялісты прыехалі да яе, растлумачылі акалічнасці пытання жанчыны і на месцы засведчылі натарыяльную даверанасць. Усё гэта было зроблена бясплатна ў межах акцыі, арганізаванай Міністэрствам юстыцыі да 72-й гадавіны Перамогі ў ВАВ.


Бязвыплатныя кансультацыі вопытных юрыстаў, адвакатаў і натарыусаў атрымалі дома і іншыя ветэраны, якія звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў міністэрства. Астатнія грамадзяне вырашалі свае пытанні непасрэдна ў Мінюсце. Падчас леташняй акцыі, дарэчы, спецыялісты дапамаглі больш як 300 асобам па ўсёй рэспубліцы, а сёлета толькі ў сталіцы вырашылі свае праблемы звыш 100 чалавек.

— Людзі перш за ўсё звяртаюцца да нас з пытаннямі, якія датычацца працоўнага, сямейна-шлюбнага і грамадзянскага кодэксаў, а таксама прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых дакументаў, — расказаў намеснік міністра юстыцыі Мікалай СТАРАВОЙТАЎ. — Мінулы год паказаў, што такая акцыя настолькі запатрабавана насельніцтвам, што мы выходзім за межы адведзенага на яе часу. Прыняць усіх ахвотных за запланаваныя дзве гадзіны мы не паспяваем, таму працуем больш. Стараемся зрабіць так, каб кожны чалавек пайшоў ад нас з разуменнем, што ён атрымаў дапамогу, якая яму была неабходна.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Натарыус для ветэрана

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.