Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень будзе вымагаць спакойнага стаўлення да таго, што адбываецца. Здольнасць даверыцца волі лёсу дазволіць дасягнуць неабходных вынікаў. Поспеху ў справах варта чакаць у канцы тыдня, а ягоная крыніца будзе ў аддаленых, магчыма замежных, дзелавых кантактах. Не варта ўваходзіць у рызыкоўныя інвестыцыі. У першай палове тыдня будзьце ўважлівыя да любой дробязі, бо ад гэтага можа залежаць поспех вялікай справы.

ЦЯЛЕЦ. Ідэі, якія з'явяцца на пачатку тыдня, будуць асабліва ўдалымі. Паспрабуйце не ўпусціць іх, нават калі яны прыйдуць у сне. У другой палове тыдня ад вас запатрабуюцца руплівая праца і імкненне да сваёй мэты. Сітуацыя можа паспрыяць умацаванню аўтарытэту і знікненню непаразуменняў. Прыміце і паспрабуйце найлепш скарыстаць новыя магчымасці, якія адкрыюцца ў канцы тыдня, аднак далучайце да працы толькі надзейных і правераных людзей.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні будзьце асцярожныя з грашыма. Вялікія пакупкі лепш адкласці на больш спрыяльны час. Не спяшайцеся брацца за доўгатэрміновыя праекты, яны могуць загразнуць і, хутчэй за ўсё, прынясуць адны толькі страты. А вось для асабістага жыцця тыдзень будзе вельмі спрыяльны. Ёсць магчымасць наладзіць кантакт з блізкімі людзьмі, прыўнесці цеплыню ў адносіны, якія склаліся.

РАК. Тыдзень будзе перапоўнены нечаканасцямі. Будзе цяжка прадбачыць, дзе знойдзеш, а дзе згубіш, але паспрабаваць варта. Адносна спакойныя дні будуць чаргавацца з днямі, калі для дасягнення поспеху неабходна многае зрабіць. У канцы тыдня магчымыя цяжкасці ў справах і адносінах — гэта час супрацьстаянняў, калі давядзецца адстойваць сваю пазіцыю, чагосьці дамагацца. Перапады настрою таксама магчымыя. Самымі небяспечнымі могуць аказацца чацвер і пятніца. У гэтыя дні не варта разлічваць на разуменне з боку кіраўніцтва і службовыя поспехі.

ЛЕЎ. Вас чакае выключна паспяховы тыдзень. Гэта час, калі варта не баючыся пачынаць новыя справы, з імпэтам ісці да пастаўленых раней мэт ды не баяцца рызыкаваць. Усе задачы паспееце вырашыць, і перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці. Давядзецца праявіць сябе ў поўную сілу, актывізавацца і накіраваць свае намаганні ў канкрэтнае рэчышча. У такім выпадку вы можаце атрымаць вынік у самыя кароткія тэрміны. Ад вас павінна зыходзіць ініцыятыва, якую ў хуткім часе падхопіць ваша акружэнне і давядзе да розуму. Не бойцеся прапаноўваць і рабіць нешта новае. Добры перыяд для кар'ернага росту і для здзяйснення адказных крокаў на рамантычнай ніве.

ДЗЕВА. Не самы лёгкі тыдзень.На працы магчымыя перагрузкі, таму цяпер лепш не прадпрымаць рызыкоўных дзеянняў. У сярэдзіне тыдня могуць узнікнуць розныя канфлікты, у асноўным на глебе матэрыяльных пытанняў, але ў выніку вы можаце умацаваць сваю пазіцыю і нават палепшыць сваё фінансавае становішча. Канфлікты магчымыя і ў асабістым жыцці. Варта ўстрымацца ад актыўных дачыненняў з сябрамі, а ў сямейных праблемах выявіць вытрымку і цярпенне, і сітуацыя стабілізуецца.

ШАЛІ. Давядзецца вырашыць шэраг юрыдычных пытанняў адносна фінансаў. Магчыма прысуджэнне грошай, атрыманне заслужанай узнагароды. У вас з'яўляецца магчымасць павысіць свой узровень майстэрства. Гэта спрыяльна адаб'ецца на вашым становішчы і далейшых заробках. Не хвалюйцеся пра тое, што адбываецца, — усё ідзе патрэбным шляхам. Ваша энергія і напор стануць гарантам поспеху ў шматлікіх справах. Пятніца стане адным з найлепшых дзён тыдня.

СКАРПІЁН. Дома — час спакойных і гарманічных адносін. А вось для новых знаёмстваў тыдзень не вельмі добры. Калі ў вас няма другой паловы, то прысвяціце пачатак тыдня зносінам з роднымі або сябрамі — гэта дасць вам неабходны зарад пазітыўнай энергіі. Працоўныя поспехі перасягнуць усе чаканні, уменне пачуць і зразумець, плюс творчы падыход да перапрацоўкі атрыманай інфармацыі, прынясе каласальны поспех.

СТРАЛЕЦ. Поспех на гэтым тыдні будзе спадарожнічаць. Вы можаце здабыць другое дыханне або папросту памочніка, што дазволіць вырашыць надзённыя пытанні. Завяршыце штосьці старое і аджылае, гэта будзе правільным рашэннем, бо даўно час вызваліць месца для новага ў сваім жыцці. Не зацягвайце з вырашэннем праблем, бо справы будуць працягваць назапашвацца, а напружанне нарастаць.

КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня — дні супярэчнасцяў і рознагалоссяў. У гэты час магчымыя канфлікты і сутыкненне інтарэсаў. Разлічваць можаце толькі на сябе, бо падтрымкі чакаць не даводзіцца. Першая палова тыдня на працы можа быць асабліва насычанай і напружанай, але энергіі і сіл у вас цяпер хоць дарма аддавай. Пажадана адкласці паездкі і камандзіроўкі. Не зусім добра развіваюцца справы і на асабістым фронце, там могуць паўстаць розныя непаразуменні.

ВАДАЛЕЙ. Асабістае жыццё на ўздыме, тут магчымыя і новыя знаёмствы, і ўспышкі старых пачуццяў. Перыяд вельмі спрыяльны, але варта быць больш стрыманымі, і перш за ўсё неабходна стрымліваць уласны эгаізм і самаздаволенне, бо гэта можа звесці да нуля любыя станоўчыя тэндэнцыі. Будзьце гатовыя да таго, што можаце аказацца вельмі папулярнай асобай. Цяпер як у працы, так і ў творчасці для вас адкрываюцца новыя перспектывы і магчымасці. Будзьце больш уважлівыя да патрэб іншага чалавека і не спяшайцеся рабіць нейкія высновы ці прапановы. Другая палова тыдня адзначыцца стабільнасцю і ўпэўненасцю ў матэрыяльнай сферы і побыце.

РЫБЫ. У асабістым жыцці наступае самы спрыяльны перыяд. Нядрэнна будуць працякаць справы, звязаныя з хатнім побытам, набыткамі і ўкладаннямі ў гэтым кірунку. У цэлым вы будзеце адчуваць сябе камфортна і задаволена. Сімпатыя і падтрымка сяброў і аднадумцаў будуць забяспечаны. Але рэкамендуецца паменш крытыкаваць калег, паспрабуйце больш спакойна ставіцца да недахопаў іншых. Тыдзень стане часам для падрыхтоўкі вашых задум і перыядам выношвання ідэй. Можаце з лёгкасцю ўвасобіць у жыццё свае славалюбівыя планы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».