Вы тут

Ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе» абвясціла конкурс на лепшую ўсмешку


Жаночае ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе», якое ўжо некалькі сезонаў выходзіць на канале «Беларусь 1», абвясціла фотаконкурс на... самую лепшую майскую ўсмешку. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, даслаўшы свае здымкі на афіцыйныя старонкі праекта ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм.


Пераможцу конкурсу вядучыя назавуць у прамым эфіры праграмы напрыканцы мая, а ў якасці ўзнагароды запросяць яго/яе ў госці на тэлестудыю, а таксама заахвоцяць спецыяльным прызам ад творчай каманды ток-шоу. Акрамя таго, нагадваюць тэлевізійнікі, гледачы па-ранейшаму могуць расказваць свае гісторыі, выказваць меркаванні па тэме праграмы або ўдзельнічаць у віктарыне, набіраючы падчас эфіру «Дня ў вялікім горадзе» студыйны нумар 8-017-231-01-86.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Усміхайцеся — вас заўважаць!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.