Вы тут

На Палессе прыляцеў сібірскі чакан


Новы для краіны від птушак — сібірскі чорнагаловы чакан — быў адзначаны арнітолагамі ў Беларусі 5 мая, паведамілі журналісту «Звязды» ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). І гэта пры тым, што птушка гняздуецца пад Архангельскам і ў заходняй Сібіры, а зімуе ў Індыі!


Незвычайная птушка трапіла ў аб'ектыў фатографа з Палесся Андрэя Шэўчыка. Чакан прызямліўся ў пойме ракі Ненач Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Да гэтага часу сібірскага чакана ў Беларусі афіцыйна не адзначалі ніколі. З навакольных краін яго бачылі ўсяго адзін раз у Літве (17 гадоў таму) і два разы ў Польшчы (кастрычнік 2016-га
і май 2015-га).

Часцей за ўсё арнітолагі і бёрдвотчары сустракаюць тыя новыя для Беларусі віды птушак, якія сустракаліся ўжо ў краінах-суседках. У Беларусі дагэтуль былі зарэгістраваны два віды чаканаў: звычайны лугавы і каля 16 гадоў таму краіну з поўдня стаў засяляць чорнагаловы чакан, які ў Заходнім Палессі гняздуецца цяпер рэгулярна.

— З'яўленне ў нашай краіне такога віду, як сібірскі чорнагаловы чакан, было цяжка прадказаць. Гэты від жыве ў паўночна-ўсходняй частцы еўрапейскай Расіі і Заходняй Сібіры. Зімуе ў Індыі і Тайландзе. Яго міграцыйныя шляхі праходзяць далёка ад Беларусі. Гэты чакан заляцеў выпадкова. Але ёсць шанцы, што пасля перадышкі на Палессі птушка вернецца ў Сібір. Некаторым крылатым уласцівыя рызыкоўныя прыгоды, такім чынам выпадкова яны могуць знайсці новыя прыдатныя зоны для рассялення. Успомніце беларускіх зязюль, перамяшчэнні якіх з перадатчыкамі на працягу 3 гадоў адсочвала наша арганізацыя анлайн: дзве з 15 птушак замест традыцыйнага шляху вяртання на Радзіму ў Беларусь з Паўднёвай Афрыкі праз Егіпет паляцелі ў Жыткавіцкі раён праз Іспанію! Магчыма, што і гэта птушка стала такім жа разведчыкам, — каментуе з'яву дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

Афіцыйна правільнае вызначэнне сібірскага чорнагаловага чакана павінна пацвердзіць БАФК (Беларуская арніта-фаўністычная камісія), якая вывучыць фота, апісанне і падрабязнасці сустрэчы з птушкай, толькі пасля яе рашэння новы від унясуць у спіс птушак Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.