Вы тут

Фізкульт-ура!


«Беларусікам быць модна! — лічыць выхавальніца дзіцячага садка №2 горада Крупкі Мінскай вобласці і наша падпісчыца з 30-гадовым стажам Вольга ЗМІТРАКОВІЧ. — Мы ж з дзеткамі вырашылі быць моднымі не толькі штодзённа, але і на занятках па фізічнай культуры. Разам з бацькамі выхаванцаў набылі прыгожую спартыўную форму з беларускімі лагатыпамі. Цяпер на кожныя заняткі прыходзім прыгожыя, аб чым сведчаць гэтыя фотаздымкі. Я таксама купіла сабе майку з арнаментам!»


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».