Вы тут

Мінчанін украў з кватэры больш за 17 тысяч долараў


Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з аператыўнікамі Савецкага РУУС сталіцы затрыманы раней судзімы 47-гадовы мінчанін, які пракраўся ў адну з кватэр па вуліцы М. Багдановіча і выкраў адтуль грашовыя сродкі ў памеры 17,1 тысячы долараў ЗША і 40 беларускіх рублёў, якія належалі 25-гадовай жыхарцы сталіцы.


Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася маці ўласніцы грашовых сродкаў і кватэры. Жанчына паведаміла, што яе дачка ў цяперашні час знаходзіцца за мяжой, а ў кватэры ніхто не пражывае. Яна перыядычна наведвае жыллё — сочыць за парадкам і захаванасцю грашовых сродкаў, якія дачка атрымала ад продажу дарагой іншамаркі. Калі чарговы раз маці зноў вырашыла наведаць кватэру, заўважыла, што дзверы зачынены толькі на ніжні замок. Гэта насцярожыла жанчыну.

Было ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў 47-гадовы раней судзімы мінчанін, які быў асабіста знаёмы з заяўніцай і яе дачкой. Аказалася, што зламыснік у свой час рабіў у названай кватэры рамонт і прысутнічаў пры ўстаноўцы ўваходных дзвярэй, да якіх прыкладалася некалькі камплектаў ключоў. Адзін з іх затрыманы прысвоіў. Робячы рамонт, мужчына даведаўся ад гаспадыні пра намер прадаць асабістае аўто і ў хуткім часе на працяглы перыяд выехаць за мяжу. Вычакаўшы, злачынец скарыстаўся запасным камплектам ключоў і ўкраў грошы. Яму пагражае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.