19 верасня, субота

Вы тут

Ветэранаў наведваюць народныя абраннікі


У гэтыя пераможныя майскія дні ветэранаў наведваюць і народныя абраннікі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Хішчанка разам з прадстаўніком мінскай кампаніі «НВП Белсофт» Аленай Маскалік прывезлі падарункі для Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. А Анатоль Хішчанка асабіста паклапаціўся купіць тутэйшым жыхарам павелічальныя лупы. На апошняй сустрэчы нехта з іх агучыў гэтую просьбу.


— Мы вельмі рады чымсьці быць карысныя гэтым людзям, — кажа Анатоль Хішчанка. — Для нас ужо стала традыцыяй прыязджаць сюды. Апошні раз сустракаліся на Новы год. Ну а Дзень Перамогі наогул вялікае свята. Тым больш, што тут жывуць людзі, якія набліжалі гэты дзень. Мы перад імі схіляем галовы і дзякуем за ўсё.

З 230 чалавек, якія сёння жывуць у Доме ветэранаў, 31 удзельнік вайны і 7 былых вязняў. Тут таксама знайшлі прытулак сем'і загінулых, інваліды Савецкай Арміі і іншыя грамадзяне з сацыяльна неабароненых катэгорый. Дырэктар установы Наталля Банькоўская запэўнівае, што любыя знакі ўвагі вельмі важныя для гэтых людзей. І прыемна, што ёсць людзі і дабрачынныя арганізацыі, якія, некаторыя нават інкогніта, не забываюць дарыць ім радасць.

Ветэраны ў сваю чаргу аддзячылі прыехаўшым да іх дабрадзеям шчырай песняй. Тут ёсць свой хор, які добра падымае настрой на падобных мерапрыемствах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падарункі ветэранам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.