Вы тут

Парламентарыі адказалі на пытанні падлеткаў


Марыяна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, разам з парламентарыямі адказала на пытанні падлеткаў, якія прыехалі з усёй краіны. Сёлета Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае сваё 95-годдзе. Святкаваць будуць 19 мая. У тыя ж дні пройдзе міжнародны злёт «Заўсёды гатовы!», на які прыедуць маладзёжныя дэлегацыі з Расіі, Казахстана і іншых краін.


Дарэчы, на прасторы СНД Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з’яўляецца самай вялікай па колькасці ўдзельнікаў – у яе ўваходзяць каля 650 000 школьнікаў.

Вікторыя Менанава, старшыня Цэнтральнага савета БРПА, расказала, што дзецям, якія прыехалі ў Савет Рэспублікі, цікава даведацца, наколькі складана быць палітыкам.

— Моладзь — гэта патэнцыял кожнай краіны. І развіццё дзяржавы не магчыма без развіцця маладзёжнага руху, — адзначыла Марыяна Шчоткіна. — Мы ўскладаем надзеі на моладзь, таму што гэта тыя людзі, якія будуць кіраваць краінай, ад іх будзе залежаць лёс дзяржавы і будучых пакаленняў. І, вядома, абмеркаванне з імі праблем, якія існуюць у краіне, развіцця маладзёжнага парламентарызму, іх непасрэдны ўдзел у прыняцці рашэнняў, — гэта вельмі важна. Шчырая размова, дыскусія, адкрыты дыялог — адзіная магчымасць прымаць правільныя рашэнні.

Марыяна Шчоткіна згадала, што піянеры ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўжо станавіліся Героямі Савецкага Саюза.  «Наша моладзь — таксама жыве ў нашай краіне, любіць яе. Ім ёсць што прапанаваць, і, як паказвае гісторыя, яны выконваюць велізарную ролю ў развіцці і ў гісторыі краіны».

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Моладзь вырашае

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.