Вы тут

Цікавыя мерапрыемствы Беларусі і замежжа


13 мая ў Нідэрландах адзначаецца Дзень веласіпедыста. Ровар для жыхара гэтай краіны не сродак перасоўвання, а... проста сябар. Бо не казаць жа, што гэта і дом, і цэлы свет. Хоць менавіта так і выглядае. Жыхар Нідэрландаў можа, не злазячы з ровара, і есці, і чытаць, і знаёміцца, і заляцацца. І ровары там пераважна старыя, не «мадэрновыя». Тым цікавей наведаць Нідэрланды ў гэты дзень.


20—21 мая ў парку гісторыі «Сула», што пад Рубяжэвічамі, ладзіцца ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Бітва чатырох эпох». Чацвёрку эпох прадстаўляюць вікінгі, рыцары ВКЛ, шляхта і беларускія ўланы часоў вайны з Напалеонам. Усе яны разаб'юць лагеры, што само па сабе відовішчна, і возьмуцца інсцэніраваць кожны сваё — круг Одзіна, штурм гарадзішча, розныя баталіі і іншае.


20 мая ў аграгарадку Гальшаны каля тутэйшага замка пройдзе аднайменнае яму мерапрыемства. Фестываль «Гальшанскі замак» ладзіцца ў гонар 595-годдзя з часу ўступлення ў шлюб Соф'і Гальшанскай. Наведвальнікаў чакаюць шматлікія дзеі, з якіх бадай самыя незвычайныя (прынамсі, паводле гучання) інтэрактыўны спектакль вандроўнага тэатра, майстар-клас па хадзьбе на старадаўніх хадулях і начны штурм крэпасці.


27 мая ў Германіі, у Оберкірху — Свята клубніцаў. Мо і ранавата — клубніцы ў маі, але калі абяцаюцца ласункі і далікатэсы, то... То якая нам розніца? Збіраймася ў Оберкірх!


30 мая ў Кітаі пройдзе традыцыйнае для гэтага часу свята па формуле «два ў адным». Гэта і Дзень паэта, і свята падвойнай пяцёркі — бо адзначаецца ў пяты дзень пятага месяца па месячным календары. У гэты дзень ладзяцца на рацэ гонкі чаўноў-цмокаў. Павінна быць цікава.


1—2 ліпеня ў Вілейцы — «Гонару продкаў — 2017», трэці па ліку, а значыць, ужо традыцыйны. Фэст прысвячаецца грамадзянскай вайне 1432—1438 гадоў. Гэта гісторыя не пра тое, як змагаліся з ворагамі-прыхаднямі, а пра тое, як ваявалі свае са сваімі, землякі між сабой. Як такое можна адлюстраваць у фэсце? Трэба пабачыць.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?