Вы тут

Zефір FM цяпер вяшчае ў Бабруйску


Бабруйск можна смела называць зефірнай сталіцай. Цяпер тут робяць не толькі самы смачны ў свеце зефір, але і самае салодкае і крэатыўнае радыё з такой жа назвай.


Пазыўныя «Zефір FM» можна пачуць на частаце 94,5 у Бабруйскім, Асіповіцкім, Кіраўскім, Глускім, Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама Жлобінскім і Рагачоўскім Гомельскай. Такі падарунак напярэдадні прафесійнай даты зрабіла сабе і ўсім жыхарам горада мясцовая газета «Бабруйскае жыццё».

Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч, які прысутнічаў на адкрыцці праекта, назваў яго амбіцыйным і шматабяцальным.

Дарэчы, летась на прэстыжным рэспубліканскім конкурсе «Залатая Ліцера» рэдакцыя атрымала перамогу ў намінацыі «Найлепшы інтэрнэт-праект» за стварэнне сайта bobrlіfe.by. А на сёлетняй цырымоніі гэтага журналісцкага свята галоўны рэдактар газеты «Бабруйскае жыццё» Вадзім Шчаглоў атрымаў найвышэйшую ўзнагароду конкурсу — Гран-пры за праект «Беларусь — тэрыторыя стабільнасці»

Віншуем калег з двайным святам!

Звяздоўцы

Загаловак у газеце: Зефір у эфіры

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.