Вы тут

"Маладосць" у Більдзюгах


Супрацоўнікі  "Маладосці" - частыя госці ў сталічных школах, бібліятэках і ВНУ. А вось у аддаленых ад рэдакцыі раёнах ім даводзіцца бываць значна радзей, хоць сустрэчы з калектывам часопіса там чакаюць не менш, а, можа, нават і больш, чым у мабільным Мінску. Адгукнуўшыся на запрашэнне вясковай школы, рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Ірына Мяцеліца накіравалася ў вёску Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна. Там яна  наведала раённы семінар намеснікаў дырэктараў школ па вучэбна-выхаваўчай рабоце, на якім абмяркоўваліся пытанні фарміравання маральна-эстэтычных якасцей асобы навучэнцаў; папрысутнічала на адкрыцці школьнага Музея кнігі, папоўніўшы яго экспазіцыю рарытэтным нумарам "Маладосці" 1957 года і кнігай з аўтографам колішняга галоўнага рэдактара часопіса, класіка беларускай літаратуры Васіля Зуёнка. Пасля знаёмства з экспанатамі папярэдніх стагоддзяў (а іх у музеі нямала) удзельнікі семінара перайшлі да размовы пра набыткі сучаснага друкаванага слова. Ірына Мяцеліца расказала пра гісторыю і сучаснасць часопіса "Маладосць", творчыя планы і перспектывы рэдакцыі,  пазнаёміла прысутных з літаратурнымі навінкамі, адказала на шматлікія пытанні гасцей і гаспадароў школы, а завяршыла выступленне вершамі і абяцаннем вярнуцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».