Вы тут

Законапраект, які датычыцца якасці пітной вады, дапрацуюць


На мінулым тыдні пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова прайшла нарада па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях пітнога водазабеспячэння».


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава.

Удзельнікі нарады абмеркавалі палажэнні законапраекта, якія датычацца забеспячэння насельніцтва пітной вадой, пытанні эксплуатацыі і ўтрымання ў належным стане сістэм пітнога водазабеспячэння, узмацнення ролі органаў дзяржаўнага кіравання па кантролі за якасцю вады, фарміравання фондаў для будаўніцтва, рамонту і эксплуатацыі існуючых сістэм водазабеспячэння, санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі. Па выніках мерапрыемства прынята рашэнне аб істотнай дапрацоўцы законапраекта.

Загаловак у газеце: Вада жывая і мёртвая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?