Вы тут

На «Еўрабачанне» ў Кіеве выканаўцы падрыхтавалі шмат сюрпрызаў


Ужо заўтра па самай доўгай у гісторыі шоу чырвонай дарожцы пройдуць артысты і музычныя калектывы з 42 краін-удзельніц, у тым ліку Румыніі і Партугаліі, якія з фінансавых прычын прапусцілі «Еўрабачанне» летась, і Аўстраліі, якая ў парадку выключэння і дзякуючы вялікай любові да конкурсу ўжо трэці раз штурмуе еўравізійныя вышыні.


Нагадаем, на гэтым свяце разнастайнасці сёлета не далічыліся толькі Расіі, прадстаўніцы якой украінскія ўлады забаранілі ўезд у краіну. У адказ расійскія тэлеканалы РТР і Першы канал адмовіліся трансляваць конкурс, таму зацікаўленым гледачам застаецца хіба сачыць за анлайн-трансляцыяй на афіцыйным сайце або глядзець наш міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24», які традыцыйна будзе весці трансляцыю абодвух паўфіналаў і фіналу «Еўрабачання». Да ўрачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу ў Кіеве, як запэўніваюць арганізатары, усё гатова, а агульны прыўзняты настрой не азмрочыў нават нядаўні інцыдэнт — з надпісу «Eurovіsіon» каля галоўнай арэны невядомыя вандалы скралі апошнюю літару.

У аўторак, 9 мая, адбудзецца першы паўфінальны канцэрт. На сцэну Міжнароднага выставачнага цэнтра выйдуць (у парадку чарговасці) выканаўцы з 18 краін: Швецыі, Грузіі, Аўстраліі, Албаніі, Бельгіі, Чарнагорыі, Фінляндыі, Азербайджана, Партугаліі, Грэцыі, Польшчы, Малдовы, Ісландыі, Чэхіі, Кіпра, Арменіі, Славеніі і Латвіі. Адным з самых эксцэнтрычных абяцае стаць выступленне акцёра і выканаўцы з Чарнагорыі Слаўка Калезіча (між іншым, былога бойфрэнда сербскай пераможцы «Еўрабачання» Марыі Шэрыфавіч), які выкарыстоўвае як элемент шоу для песні «Зорка»... сваю даўжэзную касу. Не меншую ўвагу, пераважна з боку мужчын, мусіць выклікаць Кася Мось з Польшчы, якая, акрамя артыстычнага таленту, мае шыкоўную постаць і вопыт здымак для Playboy. Трыяна Парк з Латвіі, каб лепш запомніцца, зрабіла свой нумар флюарэсцэнтным...

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: На сцэну... з касой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».