Вы тут

На хвалях памяці — для будучыні


Папяровыя караблікі з пажаданнямі ветэранаў запусцілі каля фантана студэнты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Фота: БЕЛТА

Свята 9 мая асаблівае для людзей усіх узростаў, а ў сучаснай моладзі пакуль ёсць магчымасць пачуць гісторыю з вуснаў тых, хто яе ствараў, адчуць, што такое вайна, які боль яна нясе. Такую думку выказала Наталля Клімовіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, на адкрыцці ўрачыстага мерапрыемства ў Акадэміі кіравання, прысвечанага Дню Перамогі. Дзмітрый Шаўцоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, таксама адзначыў, як важны вынік сустрэчы ўдзельнікаў вайны і тых, хто толькі ступіў у дарослае жыццё:

— Гэта свята жыццёва неабходнае для краіны. Наша моладзь інтэлектуальная, адукаваная, цікавая. Людзі новага пакалення жывуць ужо ў іншым вымярэнні. І тое, што хлопцы і дзяўчаты захоўваюць успаміны, шукаюць звесткі і рэканструююць падзеі — гэта ганарова, важна і вельмі здорава, бо пакуль мы аддаём павагу ветэранам і разумеем, якой цаной быў дасягнуты мір, можна спадзявацца, што цяперашнія і будучыя жыхары краіны падтрымаюць гэты спакой, не дазволяць канфрантацый ні ўнутры Беларусі, ні на знешнепалітычнай арэне.

Рэктар Акадэміі кіравання Марат Жылінскі таксама павіншаваў усіх, хто сабраўся. Па яго словах, Вялікая Айчынная вайна названа так з-за сутнасці перамогі нашых салдат. Не было б яе — напэўна, не існавала б нават пытання пра беларускую нацыю.

— Наша краіна адна з нешматлікіх у свеце, якія адзначаюць Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці як амаль адно свята, агульнае для дзяржавы, — падвёў вынік рэктар.

Акрамя святочнага канцэрта і акцыі «Па хвалях Памяці» каля фантана, прысутныя маглі пабачыць выстаўку ваеннай тэхнікі, ролікі з конкурсу інтэрактыўных праектаў «Святло Вялікай Перамогі» і пакаштаваць гарачай салдацкай кашы.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».